Каля двух дзясяткаў нядаўніх падсудных атрымалі ад 2 да 14 гадоў зьняволеньня за злачынныя дзеяньні, якія групоўка ажыцьцяўляла на тэрыторыі абласнога цэнтру, Віцебскага й Шумілінскага раёнаў з 1996 да 2006 году.
Цягам судовага працэсу было разгледжана каля ста эпізодаў — крадзяжоў, рабаўніцтваў, махлярстваў і нават выкраданьняў людзей. Матэрыялы сьледзтва па гэтых справах склалі больш за 60 тамоў, сьледчыя і судзьдзі апыталі 150 сьведкаў.
Судовая справа “банды Рынаса” разглядалася Віцебскім абласным судом ад сакавіка мінулага году. Яна стала самай гучнай за апошні час ня толькі з прычыны маштабнасьці, а яшчэ й таму, што на лаве падсудных апынуліся міліцыянты і дзяржаўныя функцыянэры — тыя, хто паводле сваіх абавязкаў мусіў бы бараніць грамадзянаў ад злачынцаў і парушальнікаў законнасьці.