На лаве падсудных апынуліся 23 чалавекі – пераважна былыя міліцыянты й спартоўцы.
Для іх у залі суду ўсталявалі адмысловую клетку, бо звычайная лава падсудных – закратаваны кут для невялікай колькасьці ўдзельнікаў працэсу, – фізычна не змагла зьмясьціць такую колькасьць падсудных.
Яшчэ трое ўдзельнікаў "банды Рынаса" знаходзяцца ў міжнародным вышуку.
Супраць падсудных распачата 110 крымінальных спраў, зьмешчаных у 43 тамах. Яшчэ па дзевяці крымінальных справах праводзіцца расьсьледаваньне.
Чакаецца, што судовы працэс будзе працягвацца некалькі месяцаў. У першы дзень на час пасяджэньня былі прынятыя беспрэцэдэнтныя меры бясьпекі: будынак суду быў ачэплены ўзброенымі міліцыянтамі, а на ўваходзе усіх правяралі мэталашукальнікам.