Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін'юст дазнаўся пра Моладзь БНФ. І зацікавіўся


Адна з акцыяў Моладзі БНФ у Менску
Адна з акцыяў Моладзі БНФ у Менску
Міністэрства юстыцыі накіравала ва Ўправу Партыі БНФ патрабаваньне падаць інфармацыю пра Моладзь БНФ. “Паводле інфармацыі, якая маецца ў Міністэрства юстыцыі, у апошні час дзейнічае нейкая структура Партыі БНФ — Моладзь БНФ. Так, 25-26 кастрычніка 2008 года праведзены зьезд гэтай структуры, абраны яе страшыня”, — піша ў звароце намесьнік міністра юстыцыі А. У. Білейчык.

Мінюст у тыднёвы тэрмін патрабуе накіраваць тлумачэньні, на якой падставе створаная і дзейнічае Моладзь БНФ.

Адказны сакратар Партыі БНФ, юрыст Уладзімер Лабковіч: “Вядома, мы падрыхтуем і вышлем тлумачэньні ў Міністэрства юстыцыі”, але дадаў: “Гэтае патрабаваньне выглядае абсурдна і не грунтуецца на заканадаўстве”. “Гэты зварот я разглядаю толькі як далейшы перасьлед палітычных партыяў і партыі БНФ у прыватнасьці”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG