У пастарунак трапілі семнаццацігадовыя Крысьціна і Вікторыя Чыж, іхная старэйшая сястра Вераніка, Артур Шыкін і Аляксандар Ілінец, які ачольвае Кастрычніцкую раённую арганізацыю Партыі БНФ.
Міліцыянты апыталі затрыманых пра газэты "Наша Ніва", "Новы час", "Навіны БНФ" і "Моладзь БНФ", якія распаўсюджваліся на плошчы Волі. Праз паўгадзіны ўсіх адпусьцілі, не складаючы пратаколаў.