Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка можа застацца без аховы


Магчымасьць для высокіх асобаў часова зьняць зь сябе дзяржаўную ахову прадугледжвае закон “Аб дзяржаўнай ахове”.

Сёньня яго ў першым чытаньні прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Як патлумачыў начальнік службы бясьпекі прэзыдэнта Андрэй Уцюрын, падобная норма ўжо дзейнічае ў законах Расеі, Украіны, ЗША. Яна азначае, што высокая афіцыйная асоба можа сама часова, напрыклад падчас адпачынку, адмовіцца ад дзяржаўнай аховы.

Артыкул 7 новага закону прадугледжвае, што да асобаў, якія ахоўваюцца дзяржавай, адносяцца прэзыдэнт, прэм’ер і старшыні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу. А таксама іншыя асобы, якіх вызначае прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь. Цікава, што прэм’еру і старшыням палат Нацсходу дзяржаўная ахова даецца толькі на час іх паўнамоцтваў. А вось прэзыдэнту пасьля заканчэньня яго паўнамоцтваў “дзяржаўная ахова даецца пажыцьцёва зь ягонай згоды”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG