Судзьдзя Жукоўская, якая вядзе гэтую справу, вырашыла правесьці графалягічную экспэртызу подпісаў трох удзельнікаў устаноўчага зьезду “Гарызанталі”. Прадстаўнік міністэрства юстыцыі падазрае, што гэтыя людзі не прысутнічалі на сходзе, а іх подпісы ў сьпісе ўдзельнікаў мерапрыемства сфальшаваныя.
“Гарызанталь” аб’ядноўвае левыя сілы, апазыцыйныя дзейнай беларускай уладзе, пераважна сябраў Партыі камуністаў Беларускай і зьліквідаванай Партыі працы.
Як паведаміў “Свабодзе” адзін з заснавальнікаў “Гарызанталі” Валеры Ўхналёў, працэс, праўдападобна, працягнецца ўжо ў 2009 годзе.