Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзначылі 90 гадоў заканчэньня Першай сусьветнай вайны


Урачыстая цырымонія ў Вэрдэне
Урачыстая цырымонія ў Вэрдэне
У Баранавіцкім раёне на 228-м кілямэтры трасы Берасьце — Масква сёньня быў усталяваны памятны камень у гонар палеглых у Першую сусьветную вайну. Была таксама паказаная рэканструкцыя бою з прымірэньнем ды братаньнем пры канцы. 12 лістапада ў Акадэміі навук пачнецца міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная падзеям Першай сусьветнай вайны, паведамляе “Інтэрфакс”

У Францыі прэзыдэнт краіны Нікаля Сарказі й брытанскі насьледны прынц Чарлз усклалі вянкі да мэмарыялу ў горадзе Вэрдэне, дзе ў 1916 годзе за 11 месяцаў загінулі 300 тысяч чалавек.

У Лёндане ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел апошнія тры вэтэраны Першай сусьветнай вайны — 112-гадовы Генры Алінгем, 110-гадовы Гары Пэтч і 108-гадовы Біл Стоўн.

Перамір’е, якое сталася заканчэньнем Першай сусьветнай вайны, афіцыйна ўступіла ў сілу аб 11 гадзіне 11 дня 11 месяца 1918 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG