Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэўся з патрыярхам <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Вернікі ля Сьвята-Духавага катэдральнага сабору.
Вернікі ля Сьвята-Духавага катэдральнага сабору.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што візыт патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II зьяўляецца “буйной палітычнай падзеяй”.


Прымаючы патрыярха, Аляксандар Лукашэнка заявіў:

“Беларусь — краіна праваслаўная, і таму курсу, які мы калісьці ўзялі, мы будзем сьледаваць. Бо так хоча наш народ”.

Сёньня патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II правёў багаслужбу ў менскім Сьвята-Духавым катэдральным саборы.

На багаслужбу змаглі прайсьці ня ўсе вернікі, якія сабраліся каля царквы. Дзьверы ахоўвалі спэцназаўцы. Аднак можна было сачыць за багаслужбай па вялікім маніторы, які быў усталяваны на вуліцы каля сабору.

Патрыярх сказаў, што ён не ўпершыню наведвае Беларусь і бачыць “добрыя і багатыя плады сумеснай працы на дабро царквы і зямной айчыны”. Ён заклікаў будаваць і захоўваць царкоўнае адзінства. Патрыярх адзначыў, што “ёсьць сілы, якія хацелі б аслабіць уплыў Расейскай праваслаўнай царквы краін Расеі, Украіны, Беларусі, але і многіх іншых”. Ён адзначыў, што ўрачыстасьці з нагоды 1020-годзьдзя хрышчэньня Русі “зноў пацьвердзілі жаданьне народу заставацца ва ўлоньні адзінай Расейскай праваслаўнай царквы”.

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG