У ім невялікая выстава, прысьвечаная вялікаму князю Гедыміну, які ў 1323 годзе пачаў будаваць Лідзкі замак. Будаўніцтва закончылася празь пяць гадоў.
На гарадзкой плошчы адбыўся тэатралізаваны паказ, дзе сярод гістарычных пэрсанажаў зьявіўся, у прыватнасьці, кароль Ягайла, які ў Лідзкім замку адзначаў шлюб з Соф’яй Гальшанскай. Быў таксама кароль Жыгімонт ІІІ Ваза, які надаў Лідзе Магдэбурскае права.
З выпадку ўгодкаў заснаваньня гораду мясцовы самадзейны скульптар Рычард Груша зрабіў памятны камень вагою 20 тонаў, на якім выразаў герб Ліды: леў і скрыжаваныя ключы. Камень паклалі зьлева ад Фарнага касьцёлу.
У Лідзе ў гонар заснаваньня гораду зьявіўся памятны камень, а напярэдадні сьвята помнік “савецкаму камандзіровачнаму” перад гатэлем “Ліда” — насупраць замку
Каля яго любяць фатаграфавацца жанчыны, некаторыя нават сядаюць на бронзавы чамадан
У час тэатралізаванага прадстаўленьне лідчукі ўбачылі Жыгімонта ІІІ Вазу.