Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліда будзе падпісаная па-беларуску


Агляд недзяржаўнага друку за 29 красавіка


“Комсомольская правда” на старонках газэты высьвятляе чаму некаторым грамадзянам банкі не даюць крэдытаў. Фінансісты разглядаюць дакумэнты, але потым без тлумачэньня адмаўляюць у грашовым крэдыце. Чаму так адбываецца? Адказ на гэтае пытаньне ў артыкуле “Безьбілетнікам могуць не даць крэдыт”.
У артыкуле пад загалоўкам “У Менску арэлі рухнулі разам з дзіцем” “Комсомолка” паглядзела, на якіх дзіцячых пляцоўках гуляюць нашы дзеці. Падрабязнасьці ў сьвежым нумары газэты.
Газэта “Наша слова” прапануе чытачам публікацыю пра тое, як рыхтуюцца гараджане да сьвяткаваньня 685-х угодкаў Ліды. Да 20 верасьня, даты сьвяткаваньня, павінен адкрыцца новы музэй. Чатыры новых знака з надпісамі па-беларуску будуць усталяваныя на ўезьдзе ў горад.
Рэдактар “Нашага слова” Станіслаў Суднік заўважыў, што на афіцыйным сайце Лідзкага гарвыканкама апроч разьдзела “Культура”, разьдзел “Прамысловасьць” пераведзены на беларускую мову. Ягоныя разважаньні наконт выкарыстаньня беларускай мовы на сайтах афіцыйных установаў:
“Як ні дзіўна, яна зьявілася ў разьдзеле “Прамысловасьць”. Раней беларускай старонка прысутнічала ў разьдзеле “Культура”, там па-беларуску анансаваліся імпрэзы мастацкіх калектываў Лідзкага раёну. На новай старонцы пададзеныя інвэстыцыйныя праекты Лідзкага раёна. Асноўная старонка падаецца па-расейску, яшчэ ёсьць ангельская, нямецкая, італьянская і кітайская. Беларуская старонка зьявілася пазьней за кітайскую, але слава Богу, што зьявілася зусім”.
Газэта “Вечерний Бобруйск” паведамляе пра адкрыцьцё новага буйнога заводу, на якім будуць вырабляць сок. Завод пабудавалі на тэрыторыі былога заводу напояў, які прызналі банкрутам. З канвэера ўжо выйшлі першыя партыі пачак яблычнага соку. Пакуль завод працуе на імпартнай сыравіне, але ў пэрспэктыве будзе пераходзіць на беларускую. Прадпрыемства плянуе да канца году даць 60% ад неабходнай колькасьці соку на беларускім рынку.
4 траўня на бабруйскім аэрадроме адбудзецца “Кубак гарадоў 2008” па драг-рэйсінгу (аўтамабільныя гонкі). У спаборніцтвах возьмуць удзел спартоўцы з суседніх краінаў. Падрабязнасьці чытайце ў сьвежым нумары газэты “Вечерний Бобруйск”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG