Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“На маім участку няма альтэрнатывы”


Учора пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Наш карэспандэнт у Горадні высьвятляў у студэнтаў — ці настроеныя яны галасаваць датэрмінова?


Карэспандэнт: “Адзін з участкаў для галасаваньня Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі знаходзіцца ў галоўным будынку унівэрсытэту імя Янкі Купалы на вуліцы Ажэшкі. Пацікавімся: ці прагаласавалі студэнты датэрмінова або ці зьбіраюцца яны ісьці на выбары ўвогуле?”

Студэнт: “Я не галасаваў, па месцы жыхарства зьбіраюся, але сёньня ня буду, 28-га…”

Карэспандэнт: “А вашай групе гаварылі выкладчыкі, што трэба раней галасаваць?”

Студэнт: “Не, не гаварылі. Такое можа быць толькі хіба што ў інтэрнаце, а так у групах ня гоняць на выбары. У мяне факультэт будаўніцтва і транспарту”.

Карэспандэнт: “Пачалося датэрміновае галасаваньне, выкладчыкі гавораць студэнтам, што трэба ісьці галасаваць?”

Выкладчыца: “Я сваім такога не казала”.

Карэспандэнт:
“А Вы чулі пра такую зьяву, ёсьць яна?”

Выкладчыца:
“Я пра гэта ня ведаю. Можа й ёсьць, але я такіх зьвестак ня маю”.

Карэспандэнт:
“Добра, давайце пацікавімся ў студэнтаў”.

Студэнт філфаку: “Датэрмінова? Не, нам ніхто не казаў”.

Карэспандэнт: “У вашай групе: Вы самі, вашыя сябры — калі зьбіраюцца галасаваць?”

Студэнт: “28-га, але на маім участку няма альтэрнатывы. Хаця я яшчэ дакладна ня ведаю — пайду ці не на выбары, я даволі апалітычны чалавек сам па сабе”.

Студэнт аграрнага унівэрсытэту:
“Не, на нас ніхто не націскаў”.

Карэспандэнт: “Вы не зьбіраецеся галасаваць датэрмінова?”

Студэнт: “Не”.

Карэспандэнт: “А вашыя сябры?”

Студэнт: “Я думаю, таксама — не”.

Карэспандэнт: “Такія вынікі кароткага апытаньня студэнтаў наконт датэрміновага галасаваньня, якое пачалося ў аўторак”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG