Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя забараніла бел-чырвона-белыя сьцягі на Аршанскім фэсьце


Каля вёскі Гацькаўшчына на Крапівенсікм полі непадалёк ад Воршы пачаўся штогадовы бардаўскі фэст "Аршанская бітва 2008". На фэсьце прысутнічае міліцыя -- начальнік Аршанскага РАЎС забараніў наведнікам уздымаць бел-чырвона-белыя сьцягі.


Фэстываль традыцыйна праходзіць на гістарычным месцы Аршанскае бітвы, якая адбылася ў 1514 годзе і скончылася перамогай войска ВКЛ над расейскім войскам.

Упершыню фэст адбыўся 17 год таму, і з тае пары праводзіўся 15 разоў: было некалькі гадоў за ўсю ягоную гісторыю, калі яго адмянялі з-за дужа неспрыяльнага надвор’я ці то зь нейкіх іншых прычынаў.

Аднак летась упершыню за ўсе мінулыя гады мастацкую імпрэзу паспрабавалі забараніць: напярэдадні на месцы фэсту быў выстаўлены міліцэйскі кардон, і супрацоўнікі міліцыі ўсім тлумачылі, што на полі, дзе зазвычай праходзіць фэст, знайшлі міны і снарады. Праўда, спэцтэхнікі для разьмінаваньня або вайсковых спэцыялістаў госьці ня ўбачылі, затое ім давялося сустрэцца з узмоцненымі сіламі ахоўнікаў правапарадку. Міліцыянты, у аўральным парадку зьвезеныя на Аршаншчыну з трох бліжэйшых раёнаў, загадвалі людзям з пляцакамі і гітарамі разварочвацца і кіравацца дадому.

Нягледзячы на спробы сарваць імпрэзу, яна ўсё-ткі адбылася. Праўда, у іншым месцы, хоць і недалёка ад традыцыйнага, і зь меншай колькасьцю слухачоў і сьпевакоў – бо асобных актывістаў міліцыя затрымала, а некаторыя мусілі разьехацца самі.

На «Аршанскай бітве» ў розныя гады выступалі практычна ўсе вядомыя беларускія аўтары: Андрэй Мельнікаў, Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі, Зміцер Сідаровіч і гурт «Камелот», Лера Сом, Зміцер Бартосік, Андрэй Хадановіч, Лана Медзіч, Таццяна Барысік, гурт «Водар сусвету», Анатоль Кудласевіч і многія, многія іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG