Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьезд БНФ падтрымаў выключэньне Міхалевіча <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


За тое, каб адмяніць рашэньне Сойму, прагаласавала 28 чалавек, супраць – 33, 2 ўстрымаліся.

Сёньня ў Менску праходзіць пазачарговы зьезд партыі БНФ. У парадку дня некалькі пытаньняў – аб удзеле партыі ў выбарах, аб вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты ад партыі БНФ, і бадай, самае гучнае, якое “хаваецца” за назвай – “арганізацыйнае”. Маецца на ўвазе разгляд пытаньня аб выключэньні з партыі на Сойме 14 чэрвеня Алеся Міхалевіча, на той момант – намесьніка старшыні БНФ.

На зьезьдзе зарэгістраваныя 64 дэлегаты. Выступаючы з дакладам, старшыня БНФ Лявон Баршчэўскі апісаў палітычную сытуацыю, дзе, на ягоную думку, і Аляксандар Мілінкевіч, і Сяргей Калякін фактычна адкрыта ўжо рыхтуюцца да наступных прэзыдэнцкіх выбараў.

“Нам трэба як мага хутчэй вызначацца з асноўным кандыдатам ад БНФ на прэзыдэнцкіх выбарах і ягоным дублёрам. Гэта патрабуе ад партыі дадатковай дысцыпліны, – заявіў старшыня БНФ Лявон Баршчэўскі. – Ёсьць людзі, якія выконваюць плян, распрацаваны ня тут. Выхад партыі на прэзыдэнцкія выбары з сваім кандыдатам павінен ажывіць нас. У нас унутры БНФ ня мусіць быць ніякіх іншых камандаў, камандаў іншых кандыдатаў”.

“Баршчэўскі ўпершыню за тры месяцы выступіў з праўдзівай прамовай, і сказаў адкрытым тэкстам тое, пра што дагэтуль гаварылі толькі ў кулюарах: канфлікт вакол Міхалевіча зьвязаны з будучай прэзыдэнцкай кампаніяй, з тым, на каго будзе працаваць БНФ на гэтых выбарах”, – сказаў мне адзін з дэлегатаў зьезду.

“Я ішоў на старшыню з праграмай, што ў партыі будзе парадак і адзіны цэнтар кіраваньня”, – заявіў Баршчэўскі, калі паўстала пытаньні аб адмене рашэньня Сойму аб выключэньня з партыі Алеся Міхалевіча.

“Вузкая група партыйнага кіраўніцтва думае, як выгадней прадаць партыйнага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах альбо выкарыстоўвае гэтую тэму для зачысткі апанэнтаў”,—заявіў падчас свайго выступу прыхільнік Міхалевіча намесьнік старшыні партыі Юрась Губарэвіч. Сам Алесь Міхалевіч, якому далі слова, зноў заявіў, што ня бачыць сябе па-за партыяй і заявіў, што ён прынёс прабачэньне Лявону Баршчэўскаму за свае рэзкія выказваньні, даслаўшы іх у інтэрнэт-газэту “Салідарнасьць”. Баршчэўскі, аднак, заявіў, што паколькі гэтыя прабачэньні дасюль не апублікаваныя – значыць, іх і не было.

Старшыня БНФ прапанаваў паставіць на таемнае галасаваньне пытаньне аб адмене рашэньня Сойму аб выключэньні Міхалевіча.

А 15-й гадзіне сталі вядомыя вынікі галасаваньня бюлетэнямі – 28 за, 33 супраць, 2 устрымаліся. Такім чынам, рашэньне не прынятае, і застаецца ў сіле рашэньне аб выключэньні Міхалевіча з БНФ.

Пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня Лявон Баршчэўскі паставіў пытаньне аб узнаўленьні Алеся Міхалевіча ў партыі як шараговага сябра
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG