У рэгістар зьбяруць пэрсанальныя дадзеныя на грамадзянаў з розных дзяржаўных установаў амаль па 26 парамэтрах. Ад імя і прозьвішча, роду заняткаў, падатковых абавязкаў, групы крыві, вучонай ступені да прыжыцьцёвай згоды альбо нязгоды на забор органаў і тканак для трансплянтацыі. Захоўваць гэту інфармацыю будзе Міністэрства ўнутраных справаў. Яе зможа атрымаць кожная зацікаўленая арганізацыя. Стварацца рэгістар будзе паэтапна. Цягам першых трох гадоў на гэта спатрэбіцца 45 мільярдаў рублёў.
Апэратыўна ідэнтыфікаваць асобу можна будзе з дапамогай яе адмысловага нумару. Супрацоўнік прадпрыемства “Агат-Сыстэм” Валеры Бурчалаў патлумачыў:
“Пасьля прыняцьця закону аб рэгістры нічога не зьмяняецца. Проста ідэнтыфікацыйны нумар прысвойваўся чалавеку ў момант атрыманьня пашпарту. А цяпер гэта будзе рабіцца ў момант нараджэньня. На момант атрыманьня пасьведчаньня аб нараджэньні такі ж нумар, як у пашпарце, будзе ў пасьведчаньні. Проста інфармацыя будзе сабрана ў адным месцы, каб палегчыць працу дзяржаўным структурам і жыцьцё грамадзянам”.
У Палаце прадстаўнікоў гэты законапраект спачатку выклікаў спрэчкі. Дэпутаты асьцерагаліся, што праца гэтага рэгістру будзе залежаць ад тэхнічных збояў і халатнасьці чыноўнікаў. Абураліся прысваеньнем нумароў і праваслаўныя вернікі. Такія лісты атрымліваў, у прыватнасьці, дэпутат Сяргей Гайдукевіч.
“У гэтым выпадку перамагае заўсёды прагрэс. Я сам праваслаўны, веруючы, але ў дадзеным выпадку я ўсё ж такі лічыў магчымым рухацца разам зь векам. Рухацца трэба наперад”.
Беларускія праваабаронцы выказваюць заклапочанасьць, што рэгістар можа быць скарыстаны супраць чалавека, бо грамадзтва ў нас не кантралюе сілавыя структуры.
Гаворыць праваабаронца Алег Воўчак:
“Вядома, гэта будзе кантроль за грамадзтвам. Ці мала хто можа ўкрасьці гэтую электронную вэрсію? Мне не хацелася б, каб недзе боўталася інфармацыя пра маё асабістае жыцьцё, пра мае крыніцы прыбытку. Гэта можа быць скарыстана як бандытамі, так і спэцслужбамі”.
Паводле іншага праваабаронцы Ўладзімера Лабковіча, закон не лібэралізуе сытуацыю ў краіне:
“Я перакананы, што ён будзе выкарыстоўвацца менавіта ў палітычных мэтах, у мэтах палітычнага ціску на грамадзянаў. Гэта будзе выкарыстоўвацца падчас розных палітычных кампаній, выбарчых працэсаў. Некаторыя пытаньні, якія там унесены, пярэчаць дзейнай Канстытуцыі.
Гэта ўмяшаньне ў асабістае жыцьцё грамадзяніна. Зараз будзе створана анкета на кожнага чалавека, што дазволіць яшчэ больш кантраляваць нашых грамадзянаў, яшчэ больш штурхае нашу краіну да такога ўжо татальнага рэжыму”.
Апэратыўна ідэнтыфікаваць асобу можна будзе з дапамогай яе адмысловага нумару. Супрацоўнік прадпрыемства “Агат-Сыстэм” Валеры Бурчалаў патлумачыў:
Проста інфармацыя будзе сабрана ў адным месцы, каб палегчыць працу дзяржаўным структурам і жыцьцё грамадзянам
У Палаце прадстаўнікоў гэты законапраект спачатку выклікаў спрэчкі. Дэпутаты асьцерагаліся, што праца гэтага рэгістру будзе залежаць ад тэхнічных збояў і халатнасьці чыноўнікаў. Абураліся прысваеньнем нумароў і праваслаўныя вернікі. Такія лісты атрымліваў, у прыватнасьці, дэпутат Сяргей Гайдукевіч.
“У гэтым выпадку перамагае заўсёды прагрэс. Я сам праваслаўны, веруючы, але ў дадзеным выпадку я ўсё ж такі лічыў магчымым рухацца разам зь векам. Рухацца трэба наперад”.
Беларускія праваабаронцы выказваюць заклапочанасьць, што рэгістар можа быць скарыстаны супраць чалавека, бо грамадзтва ў нас не кантралюе сілавыя структуры.
Гаворыць праваабаронца Алег Воўчак:
“Вядома, гэта будзе кантроль за грамадзтвам. Ці мала хто можа ўкрасьці гэтую электронную вэрсію? Мне не хацелася б, каб недзе боўталася інфармацыя пра маё асабістае жыцьцё, пра мае крыніцы прыбытку. Гэта можа быць скарыстана як бандытамі, так і спэцслужбамі”.
Паводле іншага праваабаронцы Ўладзімера Лабковіча, закон не лібэралізуе сытуацыю ў краіне:
“Я перакананы, што ён будзе выкарыстоўвацца менавіта ў палітычных мэтах, у мэтах палітычнага ціску на грамадзянаў. Гэта будзе выкарыстоўвацца падчас розных палітычных кампаній, выбарчых працэсаў. Некаторыя пытаньні, якія там унесены, пярэчаць дзейнай Канстытуцыі.
ён будзе выкарыстоўвацца менавіта ў палітычных мэтах