Стан большасьці з іх ацэньваецца як здавальняючы, адзін чалавек знаходзіцца ў цяжкім стане, чацьвёра – у стане сярэдняй цяжкасьці.
Трое пацярпелых былі выпісаныя з лякарняў 11 ліпеня.
Па дадзеных Міністэрства аховы, у беларускіх лякарнях застаюцца 32 чалавекі, пацярпелыя ад выбуху ў Менску 4 ліпеня.