У ліку вылучэнцаў — былая старшыня Гомельскага гарсавету й гарвыканкаму, сябра АГП Сьвятлана Гальдадэ, тройчы дэпутат райсавету Зінаіда Шуміліна, неаднаразовы старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Валер Панкратаў, былы дэпутат аблсавету Міхаіл Прынесьлік ды іншыя.
Подпісы ў акругах зьбіраліся на дадатак да партыйных пратаколаў, паводле якіх апазыцыйныя партыі вылучылі сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі.
Як паведаміў кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі АГП Васіль Палякоў, за некаторых вылучэнцаў у камісіі ад апазыцыі сабрана ў 3—5 разоў болей подпісаў, чым патрабуе Выбарчы кодэкс. Адначасова са зборам подпісаў актывісты інфармавалі выбарцаў наконт мажлівасьці ўдзелу апазыцыйных кандыдатаў у выбарах:
“Мы праводзім таксама інфармацыйную кампанію. Перад тым як нашы прадстаўнікі — сябры ініцыятыўных групаў наведваюць кватэры, распаўсюджваецца інфармацыя, што мы ўдзельнічаем у выбарах толькі пры ўмове, калі нашыя прадстаўнікі будуць у камісіях”.