“Абвінавачаньні засталіся ў ранейшым аб’ёме — гэта выкарыстаньне фальшывых дакумэнтаў, два артыкулы паводле наркотыкаў і камэрцыйны шпіянаж. Мой падабаронны вінаватым сябе не прызнае, а больш я нічога камэнтаваць не магу, бо справа засакрэчаная. Што да стану ягонага здароўя, магу пацьвердзіць словы лекара з ЗША, які яго нядаўна аглядаў: “Калі ў мэдычнай дапамозе нічога ня зьменіцца, можа быць лятальны вынік, і суд не спатрэбіцца”, — сказаў Радыё Свабода адвакат Зьміцер Гарачка.
У прэсавай службе КДБ паведамілі, што справу Эмануіла Зэльцэра ўжо на гэтым тыдні могуць перадаць у суд.
Нагадаем, амэрыканскі адвакат Э.Зэльцэр быў арыштаваны 12 сакавіка ў Менску, куды ён прыляцеў нібыта дзеля вырашэньня спрэчных пытаньняў адносна спадчыны грузінскага алігарха, нябожчыка Бадры Патаркацышвілі. Вядома, што для прылёту ў Менск Э.Зэльцэр скарыстаў асабісты самалёт расейскага алігарха-ўцекача Барыса Беразоўскага.