Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: актывіста выключаюць з унівэрсытэту


Грамадзкага актывіста Сяргея Еніна зьбіраюцца адлічыць зь першага курсу гарадзенскага ўнівэрсытэту, паведаміў БелаПАН.

27 чэрвеня студэнту першага курсу філялягічнага факультэту ГрДУ Сяргею Еніну паведамілі з дэканату, што падрыхтаваны загад аб яго выключэньні з фармулёўкай “акадэмічная непасьпяховасьць”.

Паводле меркаваньня самога студэнта, прычынай адлічэньня стала яго актыўная грамадзянская пазыцыя. Сяргей Енін – аўтар некалькіх работ па гісторыі і эканоміцы, у якіх ён выступіў з крытыкай дзеяньняў беларускіх уладаў. Студэнт таксама накіраваў ліст на гарачую лінію рэктарату, у якім раскрытыкаваў палітыку ўнівэрсытэту ў дачыненьні да міжнародных абменаў.

Апрача таго, С.Енін вядомы тым, што быў адным з галоўных арганізатараў сэрыі нефармальных ролевых гульняў "Вампір: Маскарад", што праходзілі ў Горадні і мелі папулярнасць сярод моладзі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG