Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацку судзяць маладзёвых актывістаў


У суд прывезьлі М.Дземідзенку, А.Круткіна, С.Каралёнка і К.Салаўёву. Мінулую ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Усім чатыром актывістам “Маладога фронту” пагражае арышт да 15 сутак за паўторны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Паводле Кацярыны Салаўёвай, пяцёра маладых людзей выйшлі ўчора да будынку полацкага гарвыканкаму з плякатам “Стоп — дыктатура!” Гэтай акцыяй моладзь хацела прадэманстраваць сваё жаданьне жыць у дэмакратычнай краіне. Празь пяць хвілін актывістаў затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У пастарунку на кожнага зь іх склалі пратакол.

Аднаму з затрыманых, Дзянісу Хабераву, стала кепска з сэрцам, і зь міліцыі яго забрала “хуткая дапамога”. Паводле зьвестак полацкіх моладзевых актывістаў, ён яшчэ некалькі дзён прабудзе ў шпіталі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG