Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыянэр? У войска!


Актывістаў моладзевых незарэгістраваных арганізацый у Беларусі выклікаюць у ваенкаматы і пагражаюць забраць у войска. Тэма дня.

Студэнты, якія цяпер вучацца за межамі краіны, таксама мусяць тэрмінова наведаць ваенкаматы і прайсьці мэдычную камісію, нягледзячы на тое, што маюць адтэрміноўку ад вайсковай службы. Палітыкі лічаць, што такім чынам улады імкнуцца задзейнічаць усе сілавыя структуры ў рэпрэсіях супраць дэмакратычнай моладзі.

Позвы, каб тэрмінова прайсьці мэдычную камісію, атрымалі некалькі дзясяткаў моладзевых актывістаў. Тых, хто не прыйшоў своечасова ў ваенкамат, адвезьлі туды пад прымусам, як Франка Вячорку. Сёньня ён праходзіў мэдкамісію ў паліклініцы № 4, што на праспэкце Пераможцаў.

Гаворыць актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Аляксей Галіцкі:

“Мяне адлічылі з каледжу, і цяпер я мушу кожных паўгода праходзіць мэдычную камісію. Сёлета я праходзіў мэдычную камісію, але па стане здароўя пакуль непрыдатны да службы ў войску і павінен буду праз тры тыдні легчы ў шпіталь, каб мне правялі больш поўнае абсьледаваньне”.

Паплечнік Аляксея Алесь Шайкоўскі дадаў:

“Прайшоў мэдкамісію, і мяне прызналі годным. Пакуль дзейнічае адтэрміноўка, бо я буду паступаць. Але калі не, то мяне забяруць у войска. Але я лічу, што для мужчыны ня так страшна і цяжка паслужыць у войску”.

Бацькам студэнтаў-каліноўцаў, якія цяпер вучацца ў Польшчы, тэлефануюць з ваенкаматаў, да іх прыходзяць міліцыянты з патрабаваньнем паведаміць, калі іх сыны прыедуць дахаты.

Гаворыць Зьміцер Буянаў, студэнт Гданьскага ўнівэрсытэту:

“Маёй маці ўвесь час тэлефануюць, каб я прыехаў на мэдычную камісію. Кажуць, што адтэрміноўка нічога ня значыць. Пагражаюць, што супраць мяне распачнуць крымінальную справу. Ніхто з маіх сяброў-каліноўцаў ня можа прыехаць у Беларусь падчас сэсіі. Але ніхто не адмаўляецца ў часе вакацыяў наведаць ваенкамат”.

Сяржук Гумінскі ў Польшчы даведаўся, што супраць яго намагаліся распачаць крымінальную справу:

“Пагражалі маім бацькам, што супраць мяне распачнуць крымінальную справу. Але пракурор адмовіўся распачынаць крымінальную справу, бо для яе няма ніякіх падставаў. Нягледзячы на тое, што я маю адтэрміноўку ад войска, кажуць, што я павінен прыехаць на мэдычную камісію. Я думаю, што папросту апошнім часам узмацніліся рэпрэсіі супраць моладзі”.

Яўген Сафонаў за ўдзел у вулічных акцыях апазыцыі быў адлічаны зь менскага ўнівэрсытэту і цяпер вучыцца ў Польшчы. Паводле правілаў, калі студэнт вучыцца ўжо ў другой навучальнай установе, то адтэрміноўка ад службы ў войску на яго не распаўсюджваецца.

“Патэлефанавалі маёй маці і сказалі, што мне не далі адтэрміноўку, паколькі я вучуся другі раз. Хаця папера там ляжыць, і тут я стаў на вайсковы ўлік у консульстве. Маёй маці сказалі, што калі я прыеду, то мне давядзецца зноў праходзіць камісію, і мяне, хутчэй за ўсё, забяруць. Маці глядзела маё дасье ў ваенкамаце і бачыла на ім чырвоную пячатку пра тое, што я знаходжуся ў вышуку”.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што беларускае войска стала непапулярным сярод моладзі. Доказ гэтага, на ягоную думку, — гвалтоўныя наборы ў войска. Ягоны сын Арцём днямі атрымаў даведку, што хворы на скаліёз і таму мае адтэрміноўку ад службы ў войску.

“Я асабіста нават за савецкім часам пайшоў у войска пасьля таго, як скончыў вышэйшую навучальную ўстанову, толькі адгуляўшы вясельле і па вялікім “блаце”. А вось пры Аляксандру Лукашэнку інстытут войска стаўся такі непапулярны, што ім палохаюць моладзь. “Мы вас накіруем у войска” — гэта гучыць як “мы вас накіруем на “хімію” ці ў турму”. Гэта нешта кшталту аднаго ланцужка”.

Некаторыя прызыўнікі зь ліку моладзевых актывістаў, якія маюць захворваньні, мусяць па некалькі разоў праходзіць абсьледаваньне ў шпіталях, каб пацьвердзіць захворваньне і атрымаць адтэрміноўку.


Палітычнае перавыхаваньне з дапамогай казармы

Ці стануць ваенныя камісарыяты адным са спосабаў нэўтралізацыі актывістаў дэмакратычнага руху? Сябры апазыцыйных палітычных рухаў, якія прайшлі праз войска, перакананыя, што прынамсі ізаляваць на 1,5 года ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці чалавека можна. Але на прыкладзе вайскоўца Зьмітра Жалезьнічэнкі робяць выснову — усё залежыць ад прынцыповай пазыцыі кожнага паасобку.


Ю.Бакур: “У войску я ня здраджваў мове”


Праваабарончы цэнтар “Вясна” мае зьвесткі пра больш як трыццаць сябраў апазыцыі ў рэгіёнах, якія папярэджаныя пра неабходнасьць службы ў войску. Ці варта баяцца такога запалохваньня? І чым увогуле пагражае войска іншадумцу?


Палкоўнік Іваноўскі: “каліноўцы” павінныя прайсьці мэдкамісію

Бацькам студэнтаў, якія навучаюцца па адукацыйнай праграме імя Каліноўская, тэлефануюць з ваенкаматаў запытваюцца, калі іхныя дзеці прыедуць на летнія вакацыі.

Супрацоўнік ваенкамату Савецкага раёну падпалкоўнік Іваноўскі патлумачыў: нягледзячы на тое, што “каліноўцы” атрымалі адтэрміноўку на год, яму мусяць прайсьці мэдычную камісію.

Спадар Іваноўскі даручыў міліцыянтам наведваць і тэлефанаваць бацькам, каб тыя паведамілі, калі прыедуць іхныя дзеці.


Франака Вячорку чакаюць у ваенкамаце

Франак Вячорка вырашыў, што пойдзе ў 14 гадзінаў у ваенкамат Савецкага раёну Менску. Ён прыгадаў, што 6 чэрвеня яго затрымлівалі на вачах суседзяў як небясьпечнага злачынцу.



Ці моцная яшчэ "дзедаўшчына" ў беларускім войску?

Менская міжгарнізонная вайсковая пракуратура пачала крымінальную справу па факце гібелі салдата ў войску. Адна з вэрсіяў самагубства – нестатутныя адносіны.


Жалезьнічэнка застаецца ў войску на паўтара года

Калегія градзянскіх справаў Гомельскага абласнога суду адхіліла скаргу маці Зьмітра Жалезьнічэнкі на рашэньне судзьдзі Цэнтральнага раёну Гомеля Жаны Андрэйчык наконт правамернасьці паўторнага адлічэньня сына з унівэрсытэту імя Ф. Скарыны.






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG