Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд за сьцяг на "Бітлз-фэсьце": пратакол дапрацуюць


У Лагойскім судзе на перапрацоўку накіравалі адміністрацыйны пратакол супраць Віталя Ізотава. 8 чэрвеня яго затрымалі спэцназаўцы за бел-чырвона-белы сьцяг на "Бітлз-фэсьце".


Пад час канцэрту спэцназаўцы ў форме і ў цывільным адбіралі ў маладых людзей нацыянальныя сьцягі. Калі адзін юнак кінуў сьцяг у натоўп, каб ён не дастаўся спэцназаўцам, яго падхапіў Віталь.

Міліцыянты схапілі хлопца і цягнулі яго па асфальце. У выніку ў таго шматлікія пашкоджаньні на твары і на руках. У судзе высьветлілася, што пратакол быў складзены з парушэньнямі, і судзьдзя накіраваў яго на дапрацоўку. Віталя адпусьцілі да наступнага паседжаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG