Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хвіліна з нацыянальным сьцягам у руках каштуе 470 000 рублёў <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Сёньня ў Горадні суд аштрафаваў кіраўнікоў абласных арганізацый АГП і БСДГ Юрыя Істоміна і Віктара Сазонава.

Істомін павінен заплаціць пяцьдзясят базавых велічыняў (гэта 1 мільён 750 тысяч рублёў), Сазонаў— трыццаць (1 мільён 50 тысяч). Судзілі іх “за актыўны ўдзел у масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве”. 2 траўня ў Горадні адбыўся вулічны канцэрт вядомага польскага рок-гурта “Lombard”, у слухачоў было мноства польскіх і некалькі беларускіх сьцягоў. Спадары Істомін і Сазонаў разам таксама трымалі бел-чырвона-белы сьцяг, прычым на даху будынку. Паведамляе наш гарадзенскі карэспандэнт.

Адміністрацыйныя пратаколы на Юрыя Істоміна і Віктара Сазонава разглядала ў Ленінскім раённым судзе Горадні судзьдзя Натальля Козел. Па заканчэньні Юры Істоміна зрабіў на калькулятары наступныя падлікі:

Істомін: “Калі лічыць шэсьць хвілінаў трыманьня сьцяга на даху на вул. Будзённага, 48а разам з Сазонавым, то па нашых штрафах атрымалася 470 тысяч рублёў за адну хвіліну бел-чырвона-белага сьцяга ў нашых руках. Такі кошт стаўленьня гэтага рэжыму да нашай нацыянальнай сымболікі”.

Агульная сума штрафу — 2 мільёны 800 тысяч рублёў, зазначыў спадар Істомін.

Істомін: “Цікавая рэч: маёр Вечар, які рабіў пратакол і рапарт пра тое, што мы размахвалі сьцягам, у сваіх паказаньнях у судзе два разы — і ў мяне, і ў Сазонава — сказаў, што на мерапрыемстве былі польскія нацыянальныя сьцягі, сьцягі Эўразьвязу і “нашы бел-чырвона-белыя”. Магчыма, тут агаворка можа быць паводле Фрэйда, але я лічу, што гэтыя хлопцы хоць выконваюць загады, усё-ткі яны ведаюць — якая наша сымболіка нацыянальная, а якая прыдуманая дзейным рэжымам”.

Віктар Сазонаў кажа, што выступ “Lombard”-у сапраўды быў вялікім масавым мерапрыемствам і ўлады адрэагавалі на яго, бо хоць самі не далі арганізатарам залі, але канцэрт усё роўна адбыўся на вуліцы — на прыватнай тэрыторыі. Міліцыянты рабілі падчас канцэрту відэаздымкі.

Сазонаў: “Тое, што не спадабаўся бел-чырвона-белы сьцяг — нічога дзіўнага, у нашай краіне даўно за яго судзяць. І ўсё беларускае зьнішчаецца, падручнікі па гісторыі Беларусі выкінутыя, каб нашы людзі нават ня ведалі ні пра гэтыя сьцягі, ні пра нашу гісторыю”.

В.Сазонаў і Ю.Істомін пасьля суду


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG