Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Бойка: Гэтыя пытаньні ў стадыі ўдакладненьня


Камэнтар старшыні беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.


Адносна звальненьняў настаўніц у пасёлку Дружным і звальненьня дырэктаркі школы ў Салігорску Вольгі Сяньковай старшыня беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандар Бойка сказаў:

“Мы назіраем за гэтымі рэчамі. І назіраем ці ёсьць там згода пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі. У нас была размова зь юрыстам па гэтым пытаньні”.

Спадар Бойка сказаў, што да канца пакуль ня ведае падставаў выключэньня са школы Івана Шылы.

Ён нагадаў, што былі падобныя прэцэдэнты па галіне ў Клецку і суд аднавіў на працы чалавека, бо пярвічная арганізацыя не давала згоды.
Дырэктар школы – гэта ж няпросты чалавек. Яна ж выказвае ня толькі сваю думку

“Таму цяпер гэтыя пытаньні ў стадыі ўдакладненьня. Я мушу яшчэ ўдакладніць інфармацыю па вучні. Але, калі не было згоды пярвічкі, суд адновіць. Што да дзіцяці, то па галіне гэта прэцэдэнт. Калі там настаўнік аб’ектыўна заступіўся, а калі там крымінальная справа ці забойства...Тут жа трэба паглядзець. Што статут школы гаворыць – гэта гімназія ці школа. Ёсьць асаблівасьці гэтага статута ці не”.

Спадар Бойка сказаў, што дасьць даручэньне вывучыць пытаньне і па сытуацыі ў Клецку.

“Трэба аб’ектыўна ставіцца да сытуацыі. Дырэктар школы – гэта ж няпросты чалавек. Яна ж выказвае ня толькі сваю думку, а грамадзкую думку. Калі яна суб’ектыўна заявіла і ў нечым ня мае рацыі, гэта адно. А калі гэта сытуацыя характэрная для рэгіёна, то яна мае рацыю. Але гэта трэба паглядзець усе нюансы, я поўнай інфармацыі ня маю”.

Што да настаўніц, якія бралі ўдзел у мітынгу, то яны “могуць выказаць сваю пазыцыю і ў прэсе, і пайсьці ва ўладныя структуры, у нас жа гэта абсалютна не забаронена. Але я ня ведаю, як яны выказвалі сваю пазыцыю, якая была форма падачы. Я ня ведаю гэтай сытуацыі да канца”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG