Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: на сайце АДС ёсьць свой “чорны сьпіс”


Супольнасьць аб’яднаных дэмакратычных сілаў Гомельскай вобласьці адкрыла ў Інтэрнэце свой сайт — odsgomel.org.


Пра мэту яго распавядае сябра кааліцыі, старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў:

“У нас зараз шмат “белых плямаў” у інфармацыйнай прасторы. Таму абласная кааліцыя АДС вырашыла стварыць свой сайт, каб можна было на ім разьмяшчаць матэрыялы пра дзейнасьць кааліцыі, інфармацыю пра акцыі, якія маюць месца ў Гомельскім рэгіёне”.

Сайт мае дзевяць разьдзелаў, сярод іх – “Форум”, “Аналітыка”, “Нашы партнэры”, а таксама “Чорны сьпіс”.

“У гэтым сьпісе — прозьвішчы тых судзьдзяў, тых чыноўнікаў, якія перасьледуюць актывістаў аб’яднаных дэмакратычных сілаў”, — паведаміў спадар Палякоў.

Агулам цяпер у сьпісе 22 прозьвішчы. У прыватнасьці, там фігуруюць судзьдзі з Гомеля Марына Дамненка, Аляксандар Кострыкаў, Алег Харошка.

Значыцца ў сьпісе й рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны Аляксандар Рагачоў, які падпісаў загад пра адлічэньне з унівэрсытэту студэнта-выдатніка, дэмакратычнага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG