Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Царкоўныя абразы са сцэнамі расстрэлаў <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У Горадні ў Сьвятапакроўскім саборы знаходзяцца незвычайныя абразы: на іх адлюстраваныя сцэны арыштаў і расстрэлаў праваслаўных сьвятароў чырвонаармейцамі, энкавэдыстамі.

Вернікі, як правіла, прызвычаіліся да іх, а вось тыя, хто трапляе ў храм упершыню, са зьдзіўленьнем рэагуюць не нетрадыцыйныя іконы, некаторым яны вельмі не падабаюцца.

Сьвятапакроўскай царкве сто гадоў, яна была пабудавана ў памяць аб вайскоўцах гарадзенскага гарнізону, што загінулі на руска-японскай вайне. Абразы са сцэнамі катаваньняў сьвятароў знаходзяцца ў цэнтры, калі трапляеш у храм, то на шляху да Царскай брамы абапал на калёнах — якраз менавіта яны.


Як часам рэагуюць на іх людзі — распавядае місіянэр Гарадзенска-Ваўкавыскай япархіі айцец Аляксандар Хомбак:

“Пытаньні вакол гэтых іконаў узьнікаюць амаль што кожны дзень. Напрыклад, учора я хаваў нябожчыка, калісьці ён быў чалавекам, які меў дачыненьне да камсамолу. І вось жанчыны, якія зь ім працавалі ці што, некалькі старых жанчын, яны падыйшлі да мяне і пачалі абурацца — чаму гэтыя іконы вісяць? Што ўсё гэта “масоны ды жыды нашую гісторыю апаганьваюць”. Карацей, такія пытаньні заўсёды ўзьнікаюць”.



Як зьявіліся абразы са сцэнамі расстрэлаў у Сьвятапакроўскім саборы?

Хомбак: “Яны былі напісаныя з падачы нашага настаяцеля, які памёр ужо, гэта айцец Генадзь Яблонскі, які сам пацярпеў у савецкія часы. Заўсёды, калі мы зьбіраліся, ён казаў, што вось такія былі страшныя часы і трэба памятаць пра іх. Таму што страшныя яны былі тым, што былі ілжывыя: адно казалі, другое было на самай справе”.



Пры жыцьці настаяцеля Генадзя Яблонскага былі напісаныя, здаецца, тры такія абразы, кажа айцец Аляксанадр Хомбак. А каб яны віселі на кожнай калёне ў саборы, іх потым зрабілі болей. Імі цікавяцца нават замежныя грамадзяне.

Хомбак: “Пра іконы гэтыя шмат размоваў і за мяжой, ня толькі ў Расеі, але таксама ў Польшчы, там, дзе ёсьць пацярпелыя ад бальшавікоў. Ёсьць людзі, якія ўспрымаюць гісторыю якой яна была, адэкватна. Такія людзі, яны дзякуюць за тое, што такія іконы вісяць у храме”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG