Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень абароны дзяцей у парку Жылібэра


Дзяцей у парку Жылібэра пастроілі для гульні
Дзяцей у парку Жылібэра пастроілі для гульні

Сёньня — міжнародны Дзень абароны дзяцей. Наш гарадзенскі карэспандэнт падрыхтаваў рэпартаж са сьвяткаваньня ў горадзе над Нёманам.

Карэспандэнт: “Сёньняшняе сьвята адбываецца ў гарадзенскім старым парку імя Жана Эмануэля Жылібэра, які ў XVIII стагодзьдзі быў каралеўскім батанікам. Шмат дзяцей, бацькоў, з самай раніцы яны зьяжджаліся з усяго гораду, а паколькі цэнтар па сутнасьці перакрыты для транспарту, то напэўна ж былі з гэтым праблемы.

Афіцыйная частка вельмі кароткая, сьвята адкрыла намесьніца старшыні гарвыканкаму Ірына Сенчанкава:

“Мы не заўсёды задумваемся над тым, у якой цудоўнай, прыгожай, утульнай, добрай краіне мы жывем — у Рэспубліцы Беларусь”.

Карэспандэнт: “Мастацкая частка пачалася зь песьні пра Беларусь, усё гэта пакуль на расейскай мове, ніводнага слова на беларускай не прагучала.

Скажыце, на што вы скардзіцеся, якія праблемы ў школьнікаў?”

Хлопцы: “Называецца сёньня бясплатна карусэлі а аказалася, толькі з бацькамі, а ім трэба білеты”.

Карэспандэнт: “А вы без бацькоў увогуле і таму ня трапілі?”

Хлопцы: “Так”.

Карэспандэнт: “Усё тут робіцца вясёла і прыгожа: напісана, што дзеці самыя шчасьлівыя, што “у нас радасна, весела, мы таньчым і сьпяваем”. А як вы думаеце, ці ёсьць нейкія праблемы ў дзяцей, школьнікаў? Тых жа адзінаццаціклясьнікаў раптам выпусьцілі са школы, і ім трэба неяк паступаць кудысьці”.

Тэатральны рэжысэр Алег Жугжда:

“Я калісьці меркаваў, што ўсе гэтыя экспэрымэнты спыняцца на мне. Дзеці, яны ня могуць адказаць на ўсё гэта. Экспэрымэнты над нашымі дзецьмі па сутнасьці — злачынства і злачынства тое, што мы гэта дапускаем”.

Карэспандэнт: “Але ж у нікога не пытаюцца — ні ў бацькоў, ні ў настаўнікаў, тым больш у дзяцей — як усё ж лепш зрабіць?”

Жугжда: “Скачкі ў скрайнасьці, з адной у другую: то дванаццаць год, то адзінаццаць, мне калісьці хапіла і дзесяці”.

Карэспандэнт: “А ці не нагадвае гэта гульню на сцэне: рэзкія рухі, нечаканыя?”

Жугжда: “Ведаеце, гэта стары тэатральны прыём, калі “масоўка” ходзіць па сцэне, ня маючы тэксту, а трэба што-небудзь гаварыць, то ўсе ходзяць і гавораць: што казаць, калі няма чаго казаць? Тут таксама: што рабіць, калі няма чаго рабіць? І ўсё робяць...”


На здымку: дзяцей у парку Жылібэра пастроілі для гульні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG