Выканаўца абавязкаў начальніка чэрыкаўскай міліцыі маёр Райкоў аргумэнтаваў журналістам забарону тым, што яны нібыта перашкаджаюць правядзеньню мітынгу.
Паводле Мікалая Царкова, яго й Панізоўцава намагаліся затрымаць і даставіць у аддзел міліцыі.
Мікалай Царкоў паведаміў, што міліцыянт праігнараваў тлумачэньні, што мы выконваем свае журналісткія абавязкі. А на пасьведчаньне Беларускай асацыяцыі журналістаў міліцыянт сказаў, што яно не зьяўляецца для яго дакумэнтам.
“Міліцыянты пакінулі нас у спакоі, калі я патлумачыў, што зьяўляюся ўдзельнікам вайны. Непаўналетнім я чатыры гады прабыў у блякадным Ленінградзе. Таму я маю права знаходзіцца на мітынгу й фатаграфаваць яго ня толькі як журналіст, але й як удзельнік вайны. Мяне намагаліся ізаляваць толькі таму, што я журналіст недзяржаўнага выданьня. Міліцыянты выконвалі загад выканаўчай улады. Мне сапсавалі сьвята”, зазначыў “Свабодзе” Мікалай Царкоў.