Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як воблакі блаславілі Віцебск


Агляд незалежнай прэсы за 28 красавіка


Наваполацкая газэта “Хімік” зьмясьціла здымкі і рэпартаж аб тым, што напярэдадні Вялікадня ў небе над Віцебскам з’явіўся крыж з воблакаў. Крыж больш за гадзіну назіралі тысячы грамадзянаў. Віцебск вядомы як адзін з цэнтраў праваслаўя. У горадзе два манастыра і 40 праваслаўных храмаў. На гарадзкім гербе выява Ісуса Хрыста. Некаторыя вернікі зьвязваюць прыродную з’яву з тым, што ў Віцебску цяпер знаходзіцца ікона сьвятога Мікалая, якую прывезьлі з Батурынскага Мікола-Крупіцкага жаночага манастыра, што на Чарнігаўшчыне.
Газэта “Белорусы и рынок” паведамляе , што менскі завод безалькагольных напояў будзе будаваць свой уласны лагістычны цэнтар. Пад будаўніцтва ўжо набылі на мяжы Менскага і Чэрвеньскага раёнаў 3,2 га зямлі. Газэта прапануе чытачам інтэрвію з намесьнікам дырэктара завода Валянцінам Місюкоўцам, які сказаў, што ў сталіцы месца для будаўніцтва цэнтру знайсьці не ўдалося. Фінансаваньне будзе ажыцьцяўляцца за кошт уласных сродкаў прадпрыемства.
Ірына Крыловіч высьвятляла пэрспэктывы будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі.
“Калі я паразмаўляла з нашымі энэргетыкамі і расейскімі спэцыялістамі, то я прыйшла да высновы, што будаваць АЭС у нашай краіне – гэта вельмі цяжкая і складаная праца. Трэба яшчэ некалькі разоў усё ўзважыць і падумаць перад тым, як пачаць такое будаўніцтва. Асабліва гэта трэба зрабіць у кантэксьце тых заяваў, якія былі зробленыя расейскім бокам, наконт будаўніцтва АЭС у Калінінградзкай вобласьці”.
Шмат дасьледчыкаў на Захадзе лічаць, што клясычныя партыі павінны сысьці ў мінулае. ”Партыі большасьці” рухаюцца ў бок цэнтра палітычнага спэктру, прыхільнікі крайніх ідэй пераўтвараюцца ў маргіналаў,
Пры гэтым праграмы партый-апанэнтаў ужо мала чым адрозьніваюцца адна ад адной. Газэта “Белорусы и Рынок» прапануе артыкул Аляксандра Грыцанава “Пэрспэктыва палітычных партый у ХХІ стагодзьдзі: сродак дэмакратыі альбо прылада дыктатур?”
“Белгазета” сёньняшні нумар прысьвяціла тэме Чарнобыльскай катастрофы. Гэта й здароўе людзей, і сытуацыя ў чарнобыльскіх зонах ды іншыя аспэкты.
Украінская і беларуская гаспадыні адказваюць на пытаньне “Белгазеты” без якога тавару ня можа абысьціся ўкраінская гаспадыня, і якія тавары павінны навучыцца вырабляць беларускія вытворцы. Чытайце адказы ў сьвежым нумары газэты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG