У лісьце было напісана, што “дошка ў гонар Клаўдзія Дуж-Душэўскага (дзеяча БНФ)” была ўсталявана незаконна.
Райаддзел міліцыі і аддзел жыльлёва-камунальнай гаспадаркі настойваюць, што мясцовыя актывісты ўсталявалі дошку самавольна, не запытаўшыся дазволу ў раённых уладаў, хаця гаспадар будынка №22 па вуліцы Горкага быў згодны, каб шыльда ў гонар дзеяча БНР зьявілася на сьцяне ягонай хаты.
Усталяваная 23 сакавіка дошка з надпісам “Тут у 1891 годзе нарадзіўся Клаўдзій Сьцяпанавіч Дуж-Душэўскі — палітык, асьветнік, дойлід”, зробленая на дабрачынныя ахвяраваньні глыбоцкіх сяброў Партыі БНФ, праз два дні зьнікла паводле распараджэньня мясцовых уладаў.
Краязнаўца і журналіст Уладзімер Скрабатун, адзін з ініцыятараў ушанаваньня памяці знакамітага земляка, атрымаў папярэджаньне пра адказнасьць за паўторнае парушэньне закону.