Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: апазыцыянэры абураныя ўмовамі ў ізалятары


Зь віцебскага сьледчага ізалятару выйшлі сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Ян Таўпыга і Алесь Пазьняк, якія адбылі 8 сутак арышту за акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка.


Абодва актывісты заявілі, што неадкладна зьбіраюцца пісаць скаргі пра антысанітарныя ўмовы ў віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Ян Таўпыга паведаміў, што ў кожнай камэры ізалятара ўсталяваныя каштоўныя прыборы відэаназіраньня, але няма ні мыла, ні іншага гігіенічнага прыладзьдзя.

Актывіст кажа, што пацікавіўся нормамі ўтрыманьня арыштаваных і пераканаўся ў тым, што яны парушаюцца: да прыкладу, камэры прыбіраюць нерэгулярна, арыштаваных не выводзяць на сьвежае паветра, несвоечасова аказваецца мэдычная дапамога і гэтак далей.

Ян Таўпыга і Алесь Пазьняк мяркуюць адаслаць скаргі ў аддзел аховы здароўя гарвыканкаму і ў пракуратуру. Партыйцы выказваюць занепакоенасьць станам здароўя сваіх аднадумцаў, якія пакуль што застаюцца ў зьняволеньні: яшчэ двое сутак арышту ў ізалятары мусіць адбыць Сяргей Каваленка, затрыманы таксама 25 сакавіка, і толькі праз чацьвёра сутак мае вызваліцца Барыс Хамайда, якога таксама прызналі вінаватым у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі на Дзень Волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG