Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Зьневажальныя” мультфільмы дашлюць поштай


Сябры БСДП(Грамада) адмянілі акцыю па перадачы “зьневажальных” мультфільмаў у КДБ. Яны вырашылі даслаць іх поштай.


Нагадаем, напярэдадні моладзевая камісія БСДП (Грамада) заклікала грамадзянаў 1 красавіка а 12-й гадзіне прынесьці ў будынак КДБ у Менску “зьневажальныя” мультфільмы на DVD альбо іншых носьбітах. Паводле намесьніка старшыні БСДП(Грамада) Ігара Рынкевіча, гэта тыя мультфільмы, “у якіх можа быць знойдзены пэрсанаж, вельмі падобны на галоўнага беларуса”. Гэтай акцыі сябры БСДП (Грамада) меркавалі выказаць салідарнасьць з журналістамі, якіх вінавацяць у дачыненьні да мультфільма, дзе нібыта ўтрымліваецца зьнявага кіраўніка дзяржавы.

Каля будынку КДБ удзельнікаў акцыі чакалі каля дзесятка людзей у цывільным і спэцназаўцаў. Яны праверылі дакумэнты ў журналістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG