Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: П.Левінава з пастарунку завезьлі ў шпіталь


Прадстаўнік БХК Павал Левінаў, затрыманы каля кватэры незалежнага журналіста Вадзіма Баршчэўскага, быў забраны ў Першамайскі РАУС нібыта за непадпарадкаваньне міліцыянтам і лаянку ў грамадзкім месцы.


Пасьля складаньня пратаколаў намесьнік начальніка райаддзелу Аляксандар Дзьмітрэнка аддаў загад скіраваць праваабаронцу ў ізалятар часовага ўтрыманьня да заўтрашняга суду. На знак пратэсту супраць несправядлівых, на ягоную думку, абвінавачаньняў спадар Левінаў абвясьціў сухую галадоўку.

Праз колькі часу супрацоўнікі міліцыі мусілі выклікаць Паўлу Левінаву хуткую мэдычную дапамогу, бо ў яго падняўся ціск. Мэдыкі сказалі, што шпіталізуюць праваабаронцу, бо стан ягонага здароўя лічаць небясьпечным.

Спадар Левінаў пакуль ня ведае, ці зможа заўтра прысутнічаць на судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG