Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскі суд не задаволіў скаргі крычаўскіх журналістаў


Калегія Магілёўскага абласнога суду не задаволіла касацыйнай скаргі заснавальніка недзяржаўнай крычаўскай газэты “Вольны горад” Уладзімера Кудраўцава й аўтара гэтага выданьня Валера Бысава. Калегія не знайшла падставаў, каб скасаваць пастанову Чавускага суду, які 16 студзеня часткова задаволіў пазоў рэдактаркі газэты крычаўскага райвыканкаму “Ленінскі кліч” Тацяны Іўкінай аб абароне гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі.


Журналісты павінны на працягу месяца выплаціць Тацяне Іўкінай 500 тысячаў рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды ды зьняпраўдзіць у газэце “Вольны горад” зьневажальныя для яе зьвесткі. Спагнаныя сродкі будуць пералічаныя на рахунак Бельскага сацыяльна-рэабілітацыйнага прытулку.

Калегія абласнога суду пад старшынствам Сьвятланы Стальмаховай не прыняла довадаў скаржнікаў.

Прадстаўнікі журналістаў — Сяргей Няроўны й Кацярына Маліноўская — спрабавалі пераканаць судзьдзяў, што Чавускі суд праігнараваў вынікі лінгвістычнай экспэртызы, якую прызначыў Крычаўскі аддзел міліцыі. У сэрыі артыкулаў “Шэсьць год у рэдакцыйным ГУЛАГУ”, якія сталі нагодай для суду, экспэртыза ня выявіла зьняважлівых выказваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG