Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым вышэйшы ВУП, тым большая задаволенасьць жыцьцём


Інстытут Гэлапа правёў дасьледваньне ў дзясятках краінаў з мэтай прасачыць залежнасьць задаволенасьці людзей жыцьцём і ўзроўнем нацыянальнага даходу.


Адметнасьць ацэнак людзьмі свайго жыцьцёвага ўзроўню ў тым, што на іх у значна большай ступені, чым колькі гадоў таму, уплываюць чыньнікі інфармацыйных тэхналёгіяў. Жыхар Даніі глядзіць тэлебачаньне, карыстаецца інтэрнэтам і ведае, як жывуць у Тога ці ў Камбоджы. Гэта ў пэўнай ступені падвышае самаацэнку.

Задаволенасьць жыцьцём вышэйшая ў краінах з большым валавым унутраным прадуктам на душу насельніцтва. Для навукоўцаў гэткая прамая сувязь зрабілася адкрыцьцём. Раней лічылася, што на першых месцах павінны быць іншыя фактары, напрыклад, узровень беспрацоўя ці дэмаграфічная сытуацыя, і, канечне, працягласьць жыцьця.

Паводле Інстытуту Гэлапа, лідэрамі зьяўляюцца краіны Паўночнай Амэрыкі і Заходняй Эўропы, а таксама Японія і Аўстралія і Саудаўская Арабія. У самым нізе – афрыканскія краіны на поўдзень ад Сахары, а таксама Гаіці і Камбоджа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG