Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Макаеў просіць выпусьціць А.Кіма пад заклад


Сябра каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў падаў дзяжурнаму пракурору Генэральнай пракуратуры Беларусі заяву, у якой просіць вызваліць Андрэя Кіма пад заклад.


Спадар Макаеў просіць зьмяніць меру стрыманьня А.Кіму з заключэньня пад варту на заклад і гатовы ўнесьці ў якасьці закладу каля 500 базавых велічыняў.

Аналягічную заяву падала і маці Андрэя Кіма.

Нагадаем, сябра незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэя Кіма затрымалі 21 студзеня пад час разгону акцыі прадпрымальнікаў. Яго арыштавалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а потым прад’явілі абвінавачаньне ў крымінальнай справе паводле артыкулу (пагроза альбо гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да міліцыянта).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG