чацьвер, 24 красавіка 2014, Менск 01:32

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Кавалёва і Канавалава расстралялі

Агульнанацыянальнае тэлебачаньне Беларусі ў вечаровым выніковым выпуску навінаў паведаміла аб выкананьні сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да абодвух меркаваных выканаўцаў выбуху ў менскім мэтро – Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

Любоў Кавалёва: Я думала, што Лукашэнка імі будзе гандлявацьi
X
17.03.2012 12:55
Любоў Кавалёва. Першыя хвіліны пасьля таго, як яна даведалася пра тое, што сына растралялі

Любоў Кавалёва. Першыя хвіліны пасьля таго, як яна даведалася пра тое, што сына растралялі

Мультымэдыя

Аўдыё
  • Чаму так хутка быў прыведзены прысуд у выкананьне? Адказвалі жыхары Магілёва

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

21.45 Ля ўваходу ў падзямельны пераход на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» паставілі партрэт Уладзіслава Кавалёва.

«Расеская служба навінаў» паведамляе, што партрэт паставілі побач з помнай дошкай ахвярам тэракту. Партрэт прастаяў каля 5 хвілінаў. Пасьля гэтага яго зьнёс чалавек у цывільным. Яшчэ двое пераапранутых супрацоўнікаў сьпецслужбаў дзяжураць ля помніка.




21.00 Міліцыя затрымала чалавека, які шоў з кветкамі да кватэры Кавалёвых.

Супрацоўнікі МУС дзяжураць ля пад’езду.

Тут таксама знаходзяцца дзьве машыны з танаваным шклом.

Ля ўваходу ў пад’езд, а таксама ля дзьвярэй кватэры ляжаць кветкі. Нехта запаліў сьвечку.





Бэрлін шкадуе, што Лукашэнка праігнараваў усе міжнародныя заклікі

У Віцебску ўшанавалі памяць Уладзіслава Кавалёва

Эштан: расстралялі без належнага суду

Сьпікер Эўрапарлямэнту дасылае спачуваньні сям’і Кавалёва


Маці расстралянага Кавалёва: «Я хачу зірнуць Лукашэнку ў вочы!»
Маці расстралянага Кавалёва: «Я хачу зірнуць Лукашэнку ў вочы!»i
|| 0:00:00
...
 
🔇
X


Сьвятлана Чорная: Як мне далей жыць у гэтай краіне?

Інвалід Сьвятлана Чорная да працэсу па справе тэрарыстаў была чалавекам цалкам апалітычным, жыла ў сваім ўнутраным сьвеце. А цяпер у яе зусім іншы погляд на тое, што адбываецца вакол. Пасьля абвяшчэньня прысуду яна абвясьціла галадоўку і пісала зварот да кіраўніка краіны:

«Я проста зараз ня ведаю, як жыць далей... Як мне не баяцца за свайго сына, як мне далей жыць у гэтай краіне пад кіраўніцтвам гэтага прэзыдэнта? Я яшчэ ўчора зьбіралася пісаць зварот у сувязі з адмовай у памілаваньні, і вось сёньня такая навіна! Што да маёй галадоўкі, то мне абсалютна ня хочацца есьці. У мяне ў галаве іншае: як жыць далей?»


Марэк Мігальскі: Палітыка Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі дасягнула дна

Шматгадовая непаслядоўная палітыка прывяла да сытуацыі, калі беларусы засталіся адны ў сваёй барацьбе з рэжымам Лукашэнкі. Падзеі апошніх дзён гэта пацьвярджаюць.


Марылюіза Бэк: «Расстрэл Кавалёва — сталінізм вяртаецца ў Эўропу»

«Гэта быў паказальны працэс у традыцыях сталінскіх часоў, мэтай якога было ня выявіць сапраўдных вінаватых ды пакараць іх, а схаваць доказы злачыннасьці рэжыму, у цэнтры якога сам Лукашэнка. Яго рашэньне дэманструе, што сталінізм вяртаецца ў Эўропу».


15:40 Tut.by без спасылкі на крыніцы піша, што Дзьмітрыя Канавалава таксама расстралялі.


Уладзімер Лабковіч: Улады праігнаравалі рашэньне Камітэту па правах чалавека ААН

«Увогуле, такі від пакараньня, як сьмяротная кара, абсалютна абуральны, сярэднявечны, недапушчальны ў сёньняшнім сучасным грамадзтве. Гэта абсалютна нялюдзкі, нечалавечы ўчынак з боку беларускіх уладаў.

Зноўку афыцыйныя ўлады праігнаравалі пазыцыю міжнароднай супольнасьці, заклікі замежных палітыкаў, дэпутатаў Эўрапарлямэнту, і самае галоўнае — праігнаравалі рашэньне Камітэту па правах чалавека ААН, які ў рамках афіцыйнай працэдуры заклікаў да разгляду скаргі ў КПЧ прыпыніць выкананьне прысуду.

Усе сумневы і ўсе выказваньні пра тое, што былі расстраляныя ня тыя, хто насамрэч зьдзейсьніў тэракт, будуць мець моц, таму што такім хуткім выкананьнем улады цалкам дэвальвавалі свой прысуд».


Дэпутат з камісіі па памілаваньні: «Без камэнтароў»


Сьвятлана Калінкіна: «Гэта ўрок жорсткасьці, урок нялітасьці, урок самадурства»

«Няма словаў… Шчыра кажучы, проста няма словаў. Гэта ня тое што абуральна, гэта нейкая хвароба. Нейкія звар’яцелыя людзі выносяць нейкія вар’яцкія прысуды і потым прыводзяць іх у выкананьне. Ня выканалі нават юрыдычную працэдуру, ня гледзячы ні на што. Гэта хвароба, на мой погляд, і нішто іншае. Гэта ўрок жорсткасьці, урок нялітасьці, урок самадурства, ня гледзячы ні на заклікі, ні на грамадзкую думку, ні на тое, як будзе выглядаць краіна ў сьвеце, у вачах людзей. Я абурана, і проста не нахожу словаў…»


Людміла Гразнова: Хаваюць канцы ў ваду

Праваабаронца Людміла Гразнова: «Хаваюць канцы ў ваду. Як кажуць, няма чалавека — няма праблемы. Вось гэты сьмяротны прысуд, які прыведзены ў выкананьне падчас сэсіі Камітэту па правах чалавека ААН — гэта ўжо ня першы выпадак. Быццам бы спэцыяльна падпісваюцца прэзыдэнтам указы аб непамілаваньні і выконваюцца сьмяротныя прысуды менавіта ў гэты час. Сэсіі КПЧ ААН праводзяцца тры разы ў год, але чаму такое супадзеньне? Верагодна, улады чарговым разам хочуць выставіць краіну Беларусь як нейкую чорную дзірку зь непрадказальнымі дзеяньнямі кіраўніцтва».


Гары Паганяйла: Гэта ірацыянальныя паводзіны хворага чалавека

«Многія хочуць, хто меў дачыненьне да гэтага працэсу, каб хутчэй расстралялі, і канцы ў ваду. Я думаю, што той, ад каго залежаў лёс гэтых хлопцаў, і асабліва Кавалёва (таму што многія разьлічвалі на тое, што Кавалёва могуць памілаваць, і варта было б памілаваць) проста дзейнічае на хвалі жорсткай канфрантацыі, крытыкі і жорсткай размовы з Захадам.

Даведку даслалі на хатні адрас Кавалёвых у Віцебску. Ліст з паштовай скрыні дастала маці, Любоў Кавалёва.

Гаварыць яна ня можа — толькі плача.

«Во толькі што мама са скрыні дастала. Вярхоўны суд...ад 16.03 ліст... што прысуд прыведзены да выкананьня... Мама яго атрымала. Яны яго забілі, усё было дарэмна, усё дарэмна», — толькі й смагла сказаць скрозь сьлёзы Тацяна, сястра Ўладзіслава Кавалёва.


Тацяна Кавалёва пра ліст зь Вярхоўнага суду
Тацяна Кавалёва пра ліст зь Вярхоўнага судуi
|| 0:00:00
...
 
🔇
X

Любоў і Тацяна Кавалёвы плачуць, атрымаўшы ліст зь Вярхоўнага суду
Любоў і Тацяна Кавалёвы плачуць, атрымаўшы ліст зь Вярхоўнага суду

Любоў Кавалёва
Любоў Кавалёва




Фота з Фэйсбуку Тацяны Кавалёвай.

У МУС TUT.BY растлумачылі, што афіцыйна паведамляць пра тое, што вырак выкананы ня могуць, таму расстралялі ці Канавалава не паведамляецца. Аднак, адзначылі ў МУС, калі расстралялі Кавалёва не факт, што расстралялі і Канавалава — аналёгіі паміж адным і другім расстрэлам у заканадаўстве няма.


Ганна Саўсь. Акенца камэры сьмяротнікаў. Для нас

У 1999 годзе мне, як карэспандэнту «Народнай волі», дазволілі паглядзець праз малое акенца ў камэру сьмяротнікаў на Валадарцы. Дазволіў Алег Алкаеў, тагачасны начальнік СІЗА. Я дагэтуль памятаю, як у мяне ўсё сьціснулася ўнутры.

Фота Ўладзіслава Кавалёва зь сямейнага архіву.
Фота Ўладзіслава Кавалёва зь сямейнага архіву.



14 сакавіка сталя вядома, што Аляксмандар Лукашэнка не памілваў Уладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава.

16 сакавіка маці Кавалёва разам з адвакатам перадалі заявы з просьбай даць пісьмовыя адказы, дзе знаходзіцца Ўлад, у ізалятар КДБ і ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС. У ДВП заяву не прынялі, сказалі, што трэба зьвяртацца ў Вярхоўны суд.

30 лістапада 2011 году Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Уладзіслава Кавалёва вінаватым у саўдзеле ў тэрарызьме і прысудзіў яго да сьмяротнага пакараньня. 7 сьнежня асуджаны падаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Дзьмітрый Канавалаў, таксама асуджаны на сьмяротнае пакараньне паводле абвінавачаньня ў тэрарызьме па гэтай крымінальнай справе, прашэньне аб памілаваньні падаваць адмовіўся.

11 красавіка 2011 году на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» спрацавала выбуховае прыстасаваньне. 11 чалавек загінулі на месцы, яшчэ чацьвёра памерлі ў шпіталях. Агулам пацярпела болей за 300 чалавек.


Беларусь і сьмяротнае пакараньне


Паводле міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International, з 1991 году ў Беларусі пакаралі сьмерцю каля 400 чалавек. У Беларусі афіцыйна не публікуюцца статыстычныя дадзеныя пра колькасьць вынесеных і прыведзеных у выкананьне сьмяротных прысудаў, хаця Беларусь, як чалец АБСЭ, абавязаная «прадстаўляць грамадзкасьці інфармацыю адносна ўжываньня сьмяротнага пакараньня».

Паводле апублікаваных дадзеных Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Беларусі, з 1998 па 2010 год было вынесена 102 сьмяротныя прысуды, у 2006 было пакарана 9 чалавек, у 2007 вядома прынамсі пра аднаго пакаранага сьмерцю, у 2008 — пра трох расстраляных.

Паводле дадзеных, прыведзеных у артыкуле былога Старшыні Канстытуцыйнага Суду Беларусі Рыгора Васілевіча ў пэрыяд з 1994 па 1998 год колькасьць прысуджаных да сьмяротнага пакараньня павялічвалася (25, 37, 29, 46, 47 чалавек адпаведна). Пры гэтым, паводле дадзеных Мінюсту, з 1990 па 1993 год было вынесена 85 сьмяротных прысудаў.

Паводле інфармацыі былога начальніка (снежань 1996-га — май 2001-га) Сьледчага ізалятара № 1 Камітэту выкананьня пакараньняў МУС Алега Алкаева, з канца 1996-га і да ліпеня 2001-га было пакарана сьмерцю 140 чалавек, а пасьля гэтага былі прыведзеныя ў выкананьне шэсьць прысудаў.

Як адзначаў у сваім артыкуле ў 2007 годзе тагачасны старшня Канстытуцыйнага суду Рыгор Васілевіч, амаль усе сьмяротныя прысуды былі вынесеныя за «наўмыснае пазбаўленьне жыцьця пры цяжкіх абставінах». Пры гэтым ён падкрэсьліў, што немагчыма ўсталяваць сувязь паміж дынамікай забойстваў і колькасьцю прысудаў аб сьмяротным пакараньні.

У адпаведнасьці з арт. 24 Канстытуцыі Беларусі, «сьмяротнае пакараньне да яго адмены можа прымяняцца ў адпаведнасьці з законам як выключная мера пакараньня за асабліва цяжкія злачынствы і толькі згодна з прыгаворам суду». Прызначацца яно можа за 12 катэгорый злачынстваў у мірны час і 2 — у ваенны час.


Пакараньняў сьмерцю ў сьвеце робіцца ўсё менш


Па дадзеных Amnesty International, на канец 2010 году ў сьвеце налічвалася ня менш як 17 800 асуджаных на сьмерць. Разам з тым у тым жа годзе праваабарончая арганізацыя адзначыла зьніжэньне колькасьці сьмяротных прысудаў, пра якія афіцыйна вядома як аб прыведзеных у выкананьне: з 714 (як мінімум) пакараньняў сьмерцю ў 2009 годзе да 527 (як мінімум) у 2010 годзе. Лідзіруюць па ліку пакараных у сьвеце Азія і Блізкі Ўсход.

Сярод галоўных «катаў» — Кітай, Іран, Саудаўская Аравія, ЗША і Емэн. Пры гэтым лічыцца, што ў 2010 годзе ў Кітаі пакаралі сьмерцю тысячы чалавек.

Ад ужываньня сьмяротнага пакараньня адмовіліся 139 краін. За апошнія 10 гадоў выключная мера пакараньня была адмененая заканадаўча альбо на практыцы ў 31 краіне сьвету.

На тэрыторыі былога СССР сьмяротнае пакараньне захоўвалася ва ўсіх былых савецкіх рэспубліках на момант набыцьця імі незалежнасьці ў 1991 годзе. Аднак з часам Армэнія, Азэрбайджан, Грузія, Кіргізстан, Малдова, Туркмэністан, Узбэкістан адмянілі сьмяротнае пакараньне ў заканадаўчым парадку. У Таджыкістане, Казахстане і Расеі дзейнічае мараторый на вынясеньне і выкананьне сьмяротных прысудаў.

У 1993 годзе Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Раду Эўропы і атрымала статус адмыслова запрошанай краіны, аднак у 1997 годзе Бюро ПАРЭ прыняло рашэньне аб прыпыненьні статусу «з-за адсутнасьці прагрэсу ў сфэры дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права». Прыпынены быў і разгляд заяўкі аб уступленьні ў Раду Эўропы.

Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай, у якой выносяцца і выконваюцца сьмяротныя прысуды. Мараторый на сьмяротную кару — адна з асноўных умоваў вяртаньня беларускаму парлямэнту статусу спэцыяльнага запрошанага Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.


Сьмяротнае пакараньне — часовая мера?


У сваім заключэньні ад 11 сакавіка 2004 году Канстытуцыйны суд Беларусі адзначыў, што Канстытуцыя Беларусі дапускае ўжываньне сьмяротнага пакараньня, аднак яно мае выключны і часовы характар. Больш за тое, суд заключыў, што на момант правядзеньня рэфэрэндуму аб сьмяротным пакараньні ў 1996 годзе максымальны тэрмін пазбаўленьня волі, прадугледжаны Крымінальным кодэксам, складаў 15 гадоў. Суд падкрэсьліў, што ў многіх эўрапейскіх краінах сьмяротнае пакараньне скасавалі, нягледзячы на рашучую падтрымку вышэйшай меры пакараньня з боку грамадзкасьці.

КС заключыў, што ў Беларусі існуе магчымасьць увядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне. Ён падкрэсьліў, што прымаць рашэньне аб увядзеньні мараторыя на сьмяротнае пакараньне можа прэзыдэнт альбо парлямэнт. У сваім артыкуле ў 2007 годзе Рыгор Васілевіч таксама пісаў, што Беларусь «рухаецца ў бок адмены сьмяротнага пакараньня і, магчыма, у якасьці першага кроку — абвяшчэньне на яе мараторыя». Праўда, тады Васілевіч зрабіў агаворку "выключэньнем могуць быць толькі выпадкі злачынстваў тэрарыстычнай накіраванасьці, якія прывялі да масавай гібелі людзей.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 3
Імя:: Тутэйшы Горад:: Минск
17.03.2012 11:35
Спаси боже его душу......

Імя:: Саша Горад:: ул. К. Маркса, д. 38
17.03.2012 11:43
Ответ за Страсбург. Какая мелочность!..

Імя:: бабруйчанін Горад:: адтуль
17.03.2012 11:46
... суу і тыя хто у 96 -ам галасавал за "смяротнае пакаранне"..
Адказаць

Імя:: Inhvar
17.03.2012 13:19
..галасаваў цi не галасаваў..у 1996 (95), людзям было ўсе роўна за што (каго) галасаваць. Абы за прэзiдэнта.

Імя:: Влад Горад:: Гомель
17.03.2012 11:53
Жаль. Еще один невиновный погиб.

Імя:: V Горад:: Менск
17.03.2012 12:01
Памяні, Госпадзі, душу спачылага раба Твайго Ўладзіслава і прабач яму ўсе саграшэнні, вольныя і міжвольныя, падай яму Царства і далучэнне да вечных Тваіх даброт, і Твайго бясконцага блажэннага жыцця асалоду. Амінь.

Імя:: Надежда Горад:: Минск
17.03.2012 12:01
Сколько можно терпеть? Я не могу удержаться от слёз.... Господи, помоги душам ребят!!!

Імя:: Ананім
17.03.2012 12:04
Утешением для Вас может быть лишь то, что рано или поздно мы достанем настоящих организаторов и исполнителей этого теракта, даже если они попрячутся в Венесуэле и у чёрта на куличках, как это делал Моссад...

Імя:: Хороший немец Горад:: Минск_Менск
17.03.2012 12:05
Сначала молитва.Первым убили того,кто заявил что всё это ложь.Этим они посылают нам сигнал,что слово им страшнее чем любое преступление.За слово будут казнить в первую очередь без пощады

Імя:: чалавек
17.03.2012 12:16
Нiма нiчога чалавечнага у гэтай улады!

Імя:: Игорь Горад:: Москва
17.03.2012 12:24
По заслугам...
Адказаць

Імя:: Беренд.
17.03.2012 12:45
И ты получишь по заслугам... за эти слова... и свою позицию.
Адказаць

Імя:: Белорус Горад:: Брест
17.03.2012 19:58
....не мозги ,а губка!!! Смотри тв и дави лыбу!!! У страивает все в рашке? Сиди на пятой точке и жуй сопли!!! А сюда не лезь раз мозгов нет!!!!ТРоллль ГБшный___
Адказаць

Імя:: Серж Горад:: Неважно
17.03.2012 13:10
Только московин осудил.. конечно..из московии виднее, что там в Беларуси творится...
Чувствую невиновного расстреляли, что действительно удивительно почему-то его первым сразу после отказа в помиловании, как-будто ждали...
Адказаць

Імя:: Колобок Корнеплодович
17.03.2012 23:33
Террорист, получивший по заслугам, невиновен? Ты это скажи погибшим при теракте. Они, вероятно, тоже поддержат.
Адказаць

Імя:: 2 Колобок Корнеплодович
18.03.2012 12:37
А ты скажи погибшим куда вы вместе с лукашенко стянули скамейку сразу после теракта.
Адказаць

Імя:: Марыся Горад:: СОНца
17.03.2012 13:12
... уздасца кожнаму!
Не судзіце да не судзімы будзеце!!!

Імя:: Света Горад:: Брест
17.03.2012 12:26
Упокоения душе новопреставленного Владислава.
Крепости духа родным и близким покойного.

Імя:: слм Горад:: Бобруйск
17.03.2012 12:41
Лукашенко может защищать только пьяниц-алкашей которые зверски убили человека и сожгли, а также воров чиновников. Всех остальных людей он не видит и не слышит. Зная какое беззаконие творится в Беларуских судах, в которых главенствуют не законы а инструкции чиновников власти проворовавшихся и завравшихся, страшно жить в такой стране, где неизвестно что ждёт тебя завтра!

Імя:: Минчанка Горад:: Минск
17.03.2012 12:44
Соболезную... Все не было напрасно, вы сделали больше чем могли бы!

Імя:: Таццяна Горад:: Віцебск
17.03.2012 12:45
Бедная!Бедная!Гаротныя! Захлынецца гэты людаед у нашай крыві!
Спачуванні сям'і. Спачуванні усім беларусам, усім нам...
І далей будзем маўчаць?

Імя:: Беранд.
17.03.2012 12:49
НЕзаконная злачынная банда пры ўладзе нахабна і адкрыта забіла беларуса на нашых з вамі вачах. Ганьба !

Імя:: Мікола Горад:: Палессе
17.03.2012 12:53
Запавет Боскі: "Не забі" яшчэ ніхто не адмяніў і "Што пасее чалавек, тое і жаць будзе" - дагэтуль актуальна...
Шкада чалавека. Спачуванне маці і ўсім родным.
Адказаць

Імя:: Анатолий Горад:: Рыбинск, Россия
17.03.2012 14:23
Если он не виновен и оговорил себя - проклятие судьям, а если всё правда? Тогда не убий и к нему относилось. Всегда будет идти борьба между "подставь другую щёку" и " око за око". Если он виновен, что сказать 15 семьям погибших!?!?!? Я служил в Беларуси, я люблю этот народ, он более РУССКИЙ...
Адказаць

Імя:: Simpson
17.03.2012 21:33
Зато этот народ вас не любит.
Адказаць

Імя:: Ирина Горад:: Минск
18.03.2012 01:22
Ну зачем же за весь белорусский народ говорить? У вас явно мания величия! И вообще, все эти ваши высказывания напоминают пляску на костях. Вам же самим ПРАВДА не нужна, лишь был повод облить грязью Лукашенко.
Адказаць

Імя:: возмущенный
18.03.2012 10:07
Тот, кого вы защищаете, не дал узнать ПРАВДУ, а приказал быстренько расстрелять возможных свидетелей преступления!
Адказаць

Імя:: Раман Горад:: Менск
18.03.2012 23:43
Гэта лукашэнка два дзесяцігодзі аблівае брудам беларускіх грамадзянаў й куражыцца як можа...як там - "вшівые блохі", "свядомые", "отморозкі"...Хіба толькі аблівае брудам...-забівае фізычна, маральна й духоўна асобных людзей й ўсю НАЦЫЮ!!!
Адказаць

Імя:: RUSS Горад:: Omaha, Nebraska
18.03.2012 07:05
You are saying that a midsearble marginal part of belarussian nationailsts reperesent the whole nation. plus, one thing is russian govermenent, another russian People, and Belorussian people are BROTHERS. do you really to go again again under Polish (this time actually American) boot? Only in union of equals those brotehrly nations can live as INDEPENDENT nations, not westren marionettes. Had Svidrigyalo won his war, Lithunians will be also predominantly Orthodox brothers, and many things would have been diefferent. but he lost, and both Llitva, and Rusiny (the elite, to be precise) became the Pope's puppets through the Pospolita's hands.

I am amazed how new nationalists forgot Belarussian own history!
But fortunately, as I said, those sipmsons and alike are marginals.
RUSS
Адказаць

Імя:: Belarusian Горад:: Calgary
18.03.2012 20:46
Your rant is laughable. Who says Belarus needs to be under Polish "boot"? Those times are long gone. As for the American influence, well, I think Belarusians can make their own choice regarding their alliances. And of all possible ones, do you really think Russia is the best friend Belarus has? If so, you are naive.

Імя:: Inhvar
17.03.2012 13:08
Канавалаў хутчэй за ўсе жадаў такога фiналу,самагубца, якi сам крочыў да гэтага. А з Кавалевым ня трэба было сьпяшацца,няхай бы трохi пажыў.

Імя:: Карл Энгельс Горад:: Дрезден
17.03.2012 13:16
А ведь это убийство.
Адказаць

Імя:: Раман
18.03.2012 23:50
Гэта вожыку зразумела. Й не адзінае, колькі іх ўжо на сумленьні гэтай ўлады. Нездарма так з Курапатамі ваююць. Яны для іх як нямы дакор, як рэчавы доказ, як крыж для д'ябла...спакою не дае, спакойна забіваць. Духоўнае пераемнасьць - рэч фундамэнтальная.

Імя:: Ананім
17.03.2012 13:22
шок

Імя:: Марыся Горад:: СОНца
17.03.2012 13:28
Таццяначка, Любоў,

ТРЫМАЙЦЕСЯ, калі ласка! Молімся за Вас і Ўлада! Моцна-моцна Вас абдымаем! Калі гэты ліст - праўда, то Ўлад ўжо дома, на Нябёсах; ён вольны і яму добра!
Камэнтары. Старонка з 3
Відэа