Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлін шкадуе, што Лукашэнка праігнараваў усе міжнародныя заклікі


Міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле, а таксама кіраўнік ведамства канцлера Ангелы Мэркель — Рональд Пафала асудзілі пакараньне сьмерцю аднаго зь фігурантаў працэсу па справе выбуху ў менскім мэтро Ўладзіслава Кавалёва.

Паводле кіраўніка МЗС Нямеччыны, ён «вельмі шкадуе», што Лукашэнка праігнараваў "усе міжнародныя заклікі не выконваць сьмяротны вырак. Вэстэрвэле таксама заклікаў беларускія ўлады прыпыніць дзеяньне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да другога асуджанага Зьмітра Канавалава, калі той яшчэ жывы.

Як падае інтэрнэт-вэрсія нямецкага штотыднёвіка Stern, лёс Канавалава, які адрозна ад Кавалёва прызнаў сябе вінаватым, застаецца пакуль невядомым.

Сям’я Канавалава ня мае кантактаў аніякіх кантактаў з журналістамі, а таксама зь сям’ёй яго сябра Кавалёва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG