Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гары Паганяйла: Гэта ірацыянальныя паводзіны хворага чалавека


Гары Паганяйла

Гары Паганяйла

Намесьнік старшыні Беларускага хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла кажа, што яму цяжка меркаваць, што стаіць за такой хуткасьцю выкананьня прысуду, бо ён ня ведае ўсіх акалічнасьцяў. Але многія, хто выказваў сумневы адносна справядлівасьці гэтага прысуду, шматлікіх супярэчнасьцяў і падчас сьледзтва, і падчас судовага працэсу маюць рацыю:

«Многія хочуць, хто меў дачыненьне да гэтага працэсу, каб хутчэй расстралялі, і канцы ў ваду. Я думаю, што той, ад каго залежаў лёс гэтых хлопцаў, і асабліва Кавалёва (таму што многія разьлічвалі на тое, што Кавалёва могуць памілаваць, і варта было б памілаваць) проста дзейнічае на хвалі жорсткай канфрантацыі, крытыкі і жорсткай размовы з Захадам. Вядома, што ў Камітэце па правах чалавека ААН разглядаецца скарга і асуджанага, і маці.

І гэта ўжо трэці выпадак, калі пры наяўнасьці просьбы Камітэту ААН, зьвернутай да ўраду, не прыводзіць прысуд у выкананьне да разгляду індывідуальнай скаргі, урад паступае такім чынам. Гэта сьведчыць пра грэбаваньне, ігнараваньне вызначанага міжнароднага парадку, аўтарытэту міжнародных праваабарончых органаў.

Гэта нават ня выклік. Я нават не магу ахарактарызаваць, што гэта такое. Гэта ірацыянальныя паводзіны хворага чалавека, які ня ведае, што творыць. Рэакцыя міжнародных арганізацый будзе жорсткай. Будуць вялікія іміджавыя страты ў краіны».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG