Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эштан: расстралялі без належнага суду


Ачольніца замежнапалітычнага ведамства ЭЗ Кэтрын Эштан

Ачольніца замежнапалітычнага ведамства ЭЗ Кэтрын Эштан

Ачольніца замежнапалітычнага ведамства ЭЗ Кэтрын Эштан асудзіла расстрэл Уладзіслава Кавалёва.

«Мы бачылі паведамленьні ў прэсе, што беларускія ўлады пакаралі сьмерцю Ўладзіслава Кавалёва, які быў асуджаны разам зь Дзьмітрыем Канавалавым на сьмерць у лістападзе мінулага году, і калі гэтыя паведамленьні пацьвердзяцца, то мы гэта асуджаем», — заявіла нашаму радыё прэсавая сакратарка Высокай прадстаўніцы Мая Кацыянчыч.

Яна падкрэсьліла, што ЭЗ асуджае сьмяротнае пакараньне ў прынцыпе, але дадала, што ў выпадку Канавалава і Кавалёва гаворка ідзе ня толькі пра жорсткае пакараньне, але і неадназначнае судовае разьбіральніцтва.

«І я магу таксама дадаць, што, вядома, мы ведаем у якіх жахлівых злачынствах былі прызнаныя вінаватымі спадары Кавалёў і Канавалаў, і нашы думкі — з ахвярамі і сем’ямі. Але ў той жа час мы таксама ведаем, што абвінавачаныя не атрымалі належнага судовага разгляду, ані адпаведнай юрыдычнай абароны», — канстатавала яна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG