Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікер Эўрапарлямэнту дасылае спачуваньні сям’і Кавалёва


Сьпікер ЭП Марцін Шульц

Сьпікер ЭП Марцін Шульц

Прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Марцін Шульц выступіў з рэзкім асуджэньнем расстрэлу Ўладзіслава Кавалёва.

«Я шакаваны паведамленьнем аб расстрэле Ўладзіслава Кавалёва ў Беларусі. Ад імя Эўрапейскага парлямэнту я дасылаю спачуваньні яго сям’і. Я глыбока шкадую, што беларускія ўлады не прыслухаліся да шэрагу заклікаў прыпыніць выкананьне сьмяротнага пакараньня з боку структураў ЭЗ і міжнародных праваабарончых арганізацый.

Я заклікаю ўлады Беларусі праявіць чалавечую годнасьць і вярнуць цела сям’і.

Пахаваньне ў ананімнай магіле — проста гнюсна і недапушчальна ў Эўропе 21 стагоддзя», — гаворыцца ў заяве

Шульц таксама выказаў заклапочанасьць лёсам Дзьмітрыя Канавалава і заклікаў беларускія ўлады, «калі яшчэ ня позна», прыпыніць выкананьне выраку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG