Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марылюіза Бэк: «Расстрэл Кавалёва — сталінізм вяртаецца ў Эўропу»


Марылюіза Бэк

Марылюіза Бэк

Такую заяву ў сувязі зь зьдзяйсьненьнем выраку Ўладзіславу Кавалёву зрабіла дэпутатка Бундэстагу Марылюіза Бэк.

Яна назвала падобныя мэтады пакараньня «наскрозь сумнеўнымі», сам факт пакараньня ашаламляльным.

Паводле словаў нямецкай дэпутаткі, Уладзіслаў Кавалёў — гэта яшчэ адна ахвяра свавольнай беларускай юстыцыі. Сьмяротныя выракі ў дачыненьні да двух падазраваных у тэрарызме маладых беларускіх хлопцаў відавочна супярэчаць прынцыпам справядлівай прававой працэдуры:

«Гэта быў паказальны працэс у традыцыях сталінскіх часоў, мэтай якога было ня выявіць сапраўдных вінаватых ды пакараць іх, а схаваць доказы злачыннасьці рэжыму, у цэнтры якога сам Лукашэнка. Яго рашэньне дэманструе, што сталінізм вяртаецца ў Эўропу».

Раней, у 1999-2000 гадах, у Рэспубліцы Беларусь зьніклі чатыры чалавекі, працягвае нямецкая дэпутатка. Нават той выпадак прывёў Эўропу да высновы, што ўсе сьляды таго злачынства вядуць у рэзыдэнцыю.

«У 2014 годзе, — адзначае Марылюіза Бэк, — у Беларусі маюць намер правесьці ўсясьветны чэмпіянат па хакеі. Я задаюся пытаньнем, які спартовец, што ўсьведамляе сваю сацыяльную адказнасьць, сур’ёзна хоча стаяць побач на подыюме з гэтым бязьлітасным кіраўніком? Міжнародная фэдэрацыя хакею павінна прадэманстраваць павагу да пакараных і пашукаць іншую прымаючую краіну».
XS
SM
MD
LG