Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Няма сумневу, што гэта робіцца на загад беларускага кіраўніцтва»


На працягу году адбылося выкраданьне 6 моладзевых актывістаў. Якія мэты гэтых акцый? Хто арганізатары і выканаўцы? Ці паўторацца такія выпадкі? ГІСТОРЫІ, КАМЭНТАРЫ, АНАЛІЗ, ПРАГНОЗЫ.


На працягу году былі выкрадзеныя Артур Фінькевіч, Яўген Афнагель, Зьміцер Дашкевіч,Дзяніс Карноў, Уладзімер Лемеш, Наста Палажанка.

У.Букоўскі: “Лукашэнка разумее, што ягоны рэжым нестабільны”

"Для мяне ніякага сумневу няма, што гэта робіцца на загад беларускага кіраўніцтва. Такія рэчы самі па сабе не адбываюцца, і прыватным асобам няма патрэбы запалохваць апазыцыянераў. Адказ на гэта павінен быць такі, які мы заўсёды давалі ў такіх сытуацыях: чым больш галоснасьці, чым больш пратэстаў, тым больш шанцаў, што гэтыя мэтады зьнікнуць."

Незнаёмыя Афнагелю: “Будзеш шмат пытацца – паедзем далёка”

"Я спачатку задаў некалькі пытаньняў, хоць разумеў, што сэнсу задаваць пытаньні няма, бо я ўжо ведаў, што адбылося са Зьмітром Дашкевічам і з Артурам Фінькевічам. Адзінае, што яны сказалі – “Будзеш шмат пытацца – паедзем далёка, будзеш мачаць – паедзем блізка”.

Фінькевіч: “Я падумаў, што магу паўтарыць лёс Ганчара і Захаранкі”

Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч і лідэр кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Яўген Афнагель ня вераць, што сьледчыя знойдуць злачынцаў, якія іх гвалтоўна схапілі і вывезьлі за горад.


За выкраданьне чалавека — да 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй

Як трактуюцца апошнія выкраданьні моладзевых актывістаў зь юрыдычнага пункту погляду? Якая адказнасьць прадугледжана за такія гвалтоўныя дзеяньні? Як ратавацца, як перасьцерагчыся ў падобнай сытуацыі?

Лябедзька: “Дзейнічае эскадрон страху

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька распавёў “Свабодзе” пра гісторыю выкраданьня, якая здарылася зь ім. Гэта адбылося ў 2006-м годзе неўзабаве пасьля заканчэньня прэзыдэнцкай кампаніі, перад “Чарнобыльскім шляхам”

Валерыя Навадворская
В.Навадворская: “Бацька” ўмее хаваць канцы ў ваду лепш за Пуціна”

Вядомы расейскі палітык і публіцыст Валерыя Навадворская лічыць, што "юрыдычныя мэтады перасьледу зараз нявыгадныя вашаму "бацьку", які зьбіраецца злупіць з Эўропы нейкія грошы, выдаўшы сябе за авечку.



Эдуард Лімонаў
Э.Лімонаў: “Гвалт прасьцей, чым “інтэлектуальныя” мэтады рэпрэсіяў”

Выкраданьні апазыцыйных актывістаў, напады на іх з боку невядомых – наколькі гэта распаўсюджаная практыка ў Расеі? Чаму гэта адбываецца? З такімі пытаньнямі мы зьвярнуліся да аднаго з лідэраў апазыцыйнай кааліцыі “Другая Расея”, старшыні Нацыянал-бальшавіцкай партыі, пісьменьніка Эдуарда Лімонава.


Сяргей Атрошчанкаў
Атрошчанкаў: “Адвязем у Курапаты і там закапаем”

Сёньня прэсавы сакратар грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандар Атрошчанкаў распавёў “Свабодзе” пра гісторыю, якая здарылася зь ім у 2000-м годзе падчас сьвяткаваньня Дня Волі: “Мяне схапілі ў раёне плошчы імя Якуба Коласа. Запхнулі спачатку ў міліцэйскую машыну, потым перасадзілі ў аўтазак. І павезьлі невядома куды.


Бябенін: “Мая справа проста заглухла”


Прэсавы сакратар “Хартыі’97” Алег Бябенін распавёў “Свабодзе” пра такую ж гісторыю, якая здарылася зь ім яшчэ ў лістападзе 1997 году, напярэдадні “Дзядоў”:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG