Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлюсконі. Зь візытам. У Менск


Сыльвіё Бэрлюсконі
Сыльвіё Бэрлюсконі

Кіраўнік італьянскага ўраду Сыльвіё Бэрлюсконі 30 лістапада плянуе зь візытам наведаць Беларусь. Пра гэта паведаміў пасол Італіі ў Беларусі Джуліё Прыджоні, перадае БелТА.

Беларусь – Італія: спадзяваньне на непераборлівасьць

"Беларусь і Італія знаходзяцца на выключна важным этапе актывізацыі ўзаемадачыненьняў і ў найбліжэйшай пэрспэктыве могуць зрабіць якасны рывок ва ўзаемным супрацоўніцтве. Пра гэта сьведчыць і маючы адбыцца візыт у Менск Сыльвіё Бэрлюсконі.

У Беларусі й Італіі кардынальна новы пэрыяд супрацоўнцітва. Ніколі раней у гісторыі двухбаковых стасункаў у нас не было цягам такога кароткага пэрыяду часу афіцыйных візытаў міністраў замежных спраў і італьянскага прэм'ер-міністра", - адзначыў Джуліё Прыджоні.

***

25 лістапада Бэрлусконі сустракаецца з прэзыдэнтам Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамедавым, які прыбыў у Італію з двухдзённым візытам.



Глаз: “Гэта – лягічны працяг рымскай размовы”


Анатоль Глаз
Намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў Анатоль Глаз у размове са “Свабодай” сказаў, што гэты візыт надзвычай важны: “Ацэньваю яго як прызнаньне нашай рэспублікі на міжнароднай арэне – яе заслуг, яе пазыцыі ў пляне таго, што выказаў прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка на сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. І эканоміка наша дастаткова вядомая ў Эўропе.


Гайдукевіч: “Прарыў пачынаецца з Брусэлю”


Сяргей Гайдукевіч
Старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч кажа: візыт італьянскага прэм’ера нельга назваць прарывам у дачыненьнях Беларусі з Эўразьвязам: Прарыў пачынаецца з Брусэлю. А Брусэль зусім нядаўна прыняў рашэньне пра візавыя абмежаваньні, якое абсалютна не задавальняе Беларусь. І гэта — паказьнік."



Якаўлеўскі: “Асобная пазыцыя Італіі добра вядомая”


Раман Якаўлеўскі
Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі адзначае: “Візыт прэм’ера Італіі — першы такога высокага ўзроўню за той год, падчас якога ідзе так званы дыялёг Брусэлю і Менску”.А адметнасьць гэтай паездкі аглядальнік бачыць у тым, што: “На тле гучных скандалаў вакол пэрсоны Бэрлюсконі яго візыт у Менск можа стаць падзеяй.



Лагвінец: “Візыт Бэрлюсконі ня ёсьць вялікі прарыў”


Алесь Лагвінец
Беларускі палітоляг Алесь Лагвінец кажа, што на яго памяці на такім высокім узроўні лідэры са старой Эўропы ў Беларусь за часы кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі яшчэ не наведваліся. Аднак, на думку палітоляга, гэта ня сьведчыць пра тое, што візыт Бэрлюсконі — вялікі прарыў у дачыненьнях Беларусі і Эўразьвязу.




У верасьні міністар замежных спраў Італіі Франка Фратыні ў часе сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў, што прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі мае бліжэйшым часам наведаць зь візытам Беларусь.

Сёлета ў красавіку Італія стала першай краінай, якая, паводле вызначэньня італьянскіх мэдыяў, вітала дзяржаўнага кіраўніка, які мае рэпутацыю “апошняга дыктатара Эўропы”.

У красавіку 2009 году Аляксандар Лукашэнка наведаў Ватыкан і Італію.

У Рыме ён сустракаўся з прэм'ер-міністрам Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі. Бэрлюсконі ладзіў ў гонар кіраўніка Беларусі вячэру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG