Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Якаўлеўскі: “Асобная пазыцыя Італіі добра вядомая”


Раман Якаўлеўскі

Раман Якаўлеўскі

Кіраўнік італьянскага ўраду Сыльвіё Бэрлюсконі 30 лістапада плянуе зь візытам наведаць Беларусь. Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі адзначае: “Візыт прэм’ера Італіі — першы такога высокага ўзроўню за той год, падчас якога ідзе так званы дыялёг Брусэлю і Менску”.

А адметнасьць гэтай паездкі аглядальнік бачыць у тым, што:

“На тле гучных скандалаў вакол пэрсоны Бэрлюсконі яго візыт у Менск можа стаць падзеяй. Але не таму, што тут будуць дасягнутыя нейкія важкія дамоўленасьці, а найперш дзякуючы яго скандальнай асобе”.

Спадар Якаўлеўскі ня думае, што сьледам за Бэрлюсконі Менск наведаюць лідэры іншых вялікіх краін Эўразьвязу:

“Я такой пэрспэктывы ня бачу. Тое, што Брусэль вырашыў чарговым разам падвесіць, як кажа беларускі МЗС, Менск (маецца на ўвазе замарозка санкцый), ня сьведчыць пра тое, што значныя зрухі ў гэтых дачыненьнях зробленыя.

Асобная пазыцыя італьянскага ўраду добра вядомая. Наагул гэты ўрад, як казаў міністар замежных спраў Італіі, выступаў супраць працягу санкцый. Але ж гэтая думка італьянскага ўраду, як вядома, не паўплывала на агульнае рашэньне”.
XS
SM
MD
LG