Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік італьянскага ўраду Сыльвіё Бэрлюсконі 30 лістапада плянуе наведаць Беларусь. Беларускі палітоляг Алесь Лагвінец кажа, што на яго памяці на такім высокім узроўні лідэры са старой Эўропы ў Беларусь за часы кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі яшчэ не наведваліся.

Аднак, на думку палітоляга, гэта ня сьведчыць пра тое, што візыт Бэрлюсконі — вялікі прарыў у дачыненьнях Беларусі і Эўразьвязу:

“Бэрлюсконі з гледзішча сваёй сёньняшняй унутранапалітычнай пазыцыі ня моцна можа ўплываць на пазыцыю аб’яднанай Эўропы. Праўда, гэта частка цяперашняй палітыкі Эўразьвязу адносна Беларусі — размаўляць і з уладамі. А Італія — адна з тых краінаў, якая імкнецца гэта рабіць вельмі актыўна.

Для Італіі палітычныя пытаньні ў Беларусі, прынамсі на дэкляратыўным узроўні, не былі прыярытэтам. Таму гэтая краіна моцна не заангажоўвалася ў справу падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасьці. І таму лінія Рыгоні, былога спэцдакладчыка па Беларусі ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, была падрыхтавана ранейшай палітыкай Італіі ў дачыненьні да Беларусі”.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG