Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глаз: “Гэта – лягічны працяг рымскай размовы”


Анатоль Глаз

Анатоль Глаз

Кіраўнік італьянскага ўраду Сыльвіё Бэрлюсконі 30 лістапада плянуе наведаць Беларусь. Намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў Анатоль Глаз у размове са “Свабодай” сказаў, што гэты візыт надзвычай важны:

“Ацэньваю яго як прызнаньне нашай рэспублікі на міжнароднай арэне – яе заслуг, яе пазыцыі ў пляне таго, што выказаў прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка на сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. І эканоміка наша дастаткова вядомая ў Эўропе.

Мне думаецца падчас візыту нашага прэзыдэнта ў Італію і сустрэчы з спадаром Бэрлюсконі былі закранутыя тыя пытаньні, зь якіх лягічна выцякае працяг размовы. Я лічу, што гэта вельмі сур’ёзная падзея”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG