Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч: “Прарыў пачынаецца з Брусэлю”


Сяргей Гайдукевіч

Сяргей Гайдукевіч

Кіраўнік італьянскага ўраду Сыльвіё Бэрлюсконі 30 лістапада плянуе наведаць Беларусь. Старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч кажа: візыт італьянскага прэм’ера нельга назваць прарывам у дачыненьнях Беларусі з Эўразьвязам:

“Прарыў пачынаецца з Брусэлю. А Брусэль зусім нядаўна прыняў рашэньне пра візавыя абмежаваньні, якое абсалютна не задавальняе Беларусь. І гэта — паказьнік. Ня ёсьць паказьнік сустрэча міністраў замежных спраў па “Ўсходняму партнэрстве”. Паказьнік — гэта стаўленьне Брусэлю да стратэгічных пытаньняў. А ў Брусэлі нэрвуюцца, там кажуць, што тэмпы руху да дэмакратыі неадэкватныя.

Бэрлюсконі будзе прытрымлівацца прынцыпаў, якія закладзеныя ў Эўразьвязе. І іх не парушыць ні прэм’ер Італіі, ні кіраўнік нейкай іншай краіны Эўразьвязу.

Таму разглядаць візыт Бэрлюсконі трэба як працэс узаемадзеяньня паміж Рэспублікай Беларусь і сур’ёзнымі прадстаўнікамі Эўразьвязу. Бэрлюсконі наўрад ці будзе пытацца дазволу ў Брусэлю для стратэгічных дачыненьняў паміж Італіяй і Беларусьсю. Ён будзе рабіць тое, што лічыць неабходным у інтарэсах Італіі. Гэтаксама паводзіць сябе і Нямеччына”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG