Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрлюсконі шчыльны графік, але абяцае прыехаць


Візыт прэм'ер-міністра Італіі Сільвіё Бэрлюсконі ў Беларусь можа адбыцца да канца гэтага года.


Пра гэта падчас знаходжаньня ў Берасьці паведаміў журналістам пасол Італіі ў Беларусі Джуліё Прыджоні.

"У спадара прэм'ер-міністра вельмі шчыльны графік, але мы спадзяемся, што яго візыт у Беларусь у гэтым годзе адбудзецца", - сказаў Джуліё Прыджоні.

Ён выказаў спадзяваньне, што падчас візыту будуць дасягнутыя ўзамевыгодныя пагадненьні для далейшага разьвіцьця супрацоўніцтва паміж краінамі.

Напрыканцы верасьня Беларусь наведаў міністар замежных спраў Італіі Франка Фраціні, які сустрэўся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
XS
SM
MD
LG