Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Арсёнаў

субота 8 жнівень 2020

Архіў
жнівень 2020
пан аўт сер чац пят суб няд
27 28 29 30 31 1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31 1 2 3 4 5 6

«Каранавірусныя» графікі Беларусі выглядаюць незвычайна і ў параўнаньні зь іншымі краінамі, і самі па сабе.

«Каранавірусныя» графікі Беларусі выглядаюць незвычайна і ў параўнаньні зь іншымі краінамі, і самі па сабе.

Тры тыдні таму, 28 красавіка, Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра выяўленьне 919 новых выпадкаў COVID-19 за дзень. Дакладней, не паведаміла менавіта гэты паказьнік, але яго можна было вылічыць з пастоў у афіцыйным Telegram-канале.

Пасьля гэтага штодзённая статыстыка практычна не мянялася: за дзень выяўлялі мінімум 784, максымум 973 выпадкі, у сярэднім 918,238 інфікаванага за дзень.

Статыстыка па сьмерцях такая ж «стабільная»: звычайна 4 ці 5 прызнаных летальных зыходаў (мінімум 2, максымум 7, у сярэднім 4,57 за дзень).

І гэтае «завісаньне» выглядае дзіўна з шматлікіх прычынаў.

Такія эпідэміі не паводзяць сябе лінейна самі па сабе. Яны, калі не прымаецца радыкальных захадаў, распаўсюджваюцца экспанэнцыйна: не 10-20-30-40... хворых, а 1-10-100-1000... за прыблізна роўныя адрэзкі часу. Таму на шматлікіх сайтах са статыстыкай COVID-19 малююць графікі ня толькі ў лінейнай, але і ў лягарытмічнай шкале (тыя самыя 1-10-100-1000...). Менавіта каб прадухіліць экспанэнцыйны рост і перагрузку лякарняў, прымаюць (не ў Беларусі) суворыя захады сацыяльнага дыстанцыяваньня, аж да карантыну. Бязь іх і ў першыя дні пасьля іх у найбольш пацярпелых краінах колькасьць хворых падвойвалася раз на тры дні.

Роскід значэньняў надзіва малы. У некаторых краінах (якія, у адрозьненьне ад Беларусі, прымаюць больш жорсткія захады сацыяльнага дыстанцыяваньня) графік пашырэньня вірусу пачынае нагадваць лінейны, але са значна большай разьбежкай штодзённых значэньняў. Напрыклад, у Швэцыі (сярод эўрапейскіх краінаў там самы «лібэральны» пасьля Беларусі падыход да сацыяльнага дыстанцыяваньня) за апошнія тры тыдні фіксавалі ад 286 да 790 новых выпадкаў на дзень. У Бэльгіі, дзе жыве амаль столькі ж людзей, колькі ў Швэцыі ці Беларусі, ад 202 да 660 (але там больш выяўленых выпадкаў, затое графік «актыўных выпадкаў» выходзіць на плято).

Ужо час для «параднага» піку. Сярод «антывірусных» захадаў ці ня самы часты — скасаваньне масавых сходаў, бо на іх вірус актыўна перадаецца (гэта вядома ўжо больш як сотню гадоў, з часоў «гішпанкі» ў ЗША). У Беларусі ж, насуперак рэкамэндацыям Сусьветнай арганізацыі здароўя, праводзіўся вайсковы парад 9 траўня. Інкубацыйны (бессымптомны) пэрыяд COVID-19 цягнецца звычайна каля 5 дзён (да 14 дзён), таму наступствы параду павіны былі быць бачнымі яшчэ ў мінулую пятніцу, відавочнымі ў гэты панядзелак. Але параду, калі глядзець на афіцыйную статыстыку, нібы не было.

З колькасьцю зробленых тэстаў цуды без тлумачэньняў. Колькасьць зробленых тэстаў і адсотак станоўчых тэстаў на COVID-19 працяглы час былі «стабільнымі»: ад 23 красавіка да 4 траўня паведамлялася (не наўпрост, але можна вылічыць) пра ад 7130 да 9637 тэстаў на дзень, а адсотак станоўчых тэстаў яшчэ ад 15 красавіка (калі ўпершыню назвалі колькасьць тэстаў) да 4 траўня трымаўся ў межах 9,07–13,07%, у сярэднім каля 10,17%. Пасьля 5 траўня без усялякіх тлумачэньняў паведамілі пра нуль новых тэстаў (але 861 новы выпадак), а далей лічбы па тэстах былі зноў звычайнымі. Затым 14 траўня намесьніца міністра здароўя заявіла пра «выхад на плято», маючы на ўвазе ня колькасьць хворых, а адсотак станоўчых тэстаў — і ў наступныя дні колькасьць тэстаў падскочыла да 13–15 тысяч, адсотак станоўчых упаў да 6–7%, колькасьць новых выпадкаў на дзень засталася ранейшай.

Зафіксаваных сьмерцяў мала ў параўнаньні зь іншымі краінамі. Калі лічыць, колькі адсоткаў выяўленых выпадкаў скончыліся сьмерцю пацыентаў, у Беларусі атрымліваецца на дзіва добрая карціна — 0,56%, як у Ісьляндыі. У суседняй Расеі звыш 0,93%, у Латвіі 1,9%, ва Ўкраіне каля 2,8%, у Літве 3,6%, у Польшчы 5%. Бываюць, канешне, і такія краіны, як Катар і Сынгапур, дзе пры 30 тысячах выпадкаў прызнаюць 15 або 22 сьмерці. Але ў Эўропе гэткія паказьнікі Беларусі і Ісьляндыі — самыя нізкія, калі не лічыць мікрадзяржавы, дзе ніхто не паміраў. У згаданых Бэльгіі і Швэцыі — 16,4% і 12,2% адпаведна.

Міністэрства нічога не тлумачыць. Прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Беларусі апошні раз давалі брыфінг усё тыя ж тры тыдні таму (без магчымасьці нешта спытаць). Пасьля гэтага яны зьяўляліся ці не выключна ў дзяржаўнай прэсе, на пытаньні незалежных СМІ перасталі адказваць яшчэ раней. Без тлумачэньняў засталіся і згаданыя вышэй анамаліі са статыстыкай, і шэраг заяваў родзічаў памерлых аб тым, што ня ўсе ахяры COVID-19 мелі хранічныя захворваньні (ад 10 красавіка Мінздароўя паведамляе пра памерлых «з хранічнымі захворваньнямі і выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй»), і загадкавы графік у руках Лукашэнкі (які ён трымаў на нарадзе 3 траўня і які вельмі падобны да цяперашняга графіку росту выпадкаў COVID-19 у Беларусі), і «зьліты» каналу Nexta дакумэнт, зь якога вынікае, што ў Беларусі нібы могуць рабіць толькі 8320 тэстаў на дзень, калі рапартуюць пра 10–11 тысяч…

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Тым, хто сочыць за распаўсюдам каранавірусу ў Беларусі, можа ўжо здавацца, што нуль. Насамрэч, крыху больш.

Мінула два месяцы з моманту першага пацьверджаньня COVID-19 у Беларусі. Для сябе я склаў табліцу, у якой запісваў, якія лічбы Міністэрства аховы здароўя паведаміла наўпрост, якія можна было вылічыць ускосна, у якіх нешта нахітрылі, а якіх увогуле не паведамілі.

Тым, хто сочыць за пашырэньнем каранавірусу ў Беларусі, можа ўжо здавацца, што міністэрства ні разу не давала поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі — у памяці засталіся «рэбусы» або «абракадабра» ад ведамства, як гэта называлі ў прэсе і сацсетках.

11 дзён з 62 — поўная інфармацыя

Папраўдзе, у першыя дні Міністэрства здароўя давала даволі поўную інфармацыю пра COVID-19 (нават да таго, як хвароба атрымала гэтую назву). Яшчэ 23 студзеня, калі ў Менску шпіталізавалі дзяўчыну з падазрэньнем на каранавірус, міністэрства дало апэратыўны камэнтар пра папярэдні дыягназ, пасьля рэгулярна паведамляла, якія захады робяцца.

Першы выпадак новай хваробы ў Беларусі зафіксавалі 27 лютага. На наступны дзень міністэрства паведаміла пра гэта афіцыйна, згадаўшы, што інфікаваны — грамадзянін Ірану, які прыляцеў з Баку. Да таго Міністэрства аховы здароўя якраз называла Іран у шэрагу краінаў, якія не рэкамэндавана наведваць праз каранавірус. Паведамілі і пра тое, дзе вучыўся гэты студэнт. Такім чынам, інфармацыя была поўнай: было вядома, адкуль вірус трапіў у Беларусь, дзе ён мог распаўсюдзіцца, а таксама як мог быць прапушчаны праз аэрапорты.

Навіна пра каранавірус у БНТУ была ня толькі нагодай для жартаў, але і карыснай інфармацыяй для выкладчыкаў БНТУ, студэнтаў і іхных бацькоў, а таксама важным знакам іншым навучальным установам і Міністэрству адукацыі
Навіна пра каранавірус у БНТУ была ня толькі нагодай для жартаў, але і карыснай інфармацыяй для выкладчыкаў БНТУ, студэнтаў і іхных бацькоў, а таксама важным знакам іншым навучальным установам і Міністэрству адукацыі

29 лютага ведамства не расказвала пра новыя выпадкі каранавірусу, але расказала пра стан першага пацыента і растлумачыла зьяўленьне намётаў у двары інфэкцыйнага шпіталю. Лічбаў наўпрост не называлі, але было зразумела: 1 хворы, 1 шпіталізаваны, 0 у цяжкім стане, 0 памерлых і 0 выпісаных.

Пасьля пяць дзён запар Мінздароўя інфармавала штодзень: яшчэ два выпадкі ў Віцебску, яшчэ адзін — сярод кантактаў інфікаваных, ужо шэсьць, стан усіх здавальняючы, столькі чалавек пад назіраньнем як «кантакты I і II узроўняў»…

Першыя 7 дзён Міністэрства аховы здароўя давала дастаткова поўную інфармацыю пра распаўсюд каранавірусу ў Беларусі. У наступныя дні толькі чатыры разы журналісты ня мусілі нешта вылічваць зь неадназначнай статыстыкі міністэрства.

10 дзён з 62 — ніякай інфармацыі

Пасьля нешта здарылася. Што — невядома, бо афіцыйных распараджэньняў або гучных заяваў ад уладаў не было. Проста 6 сакавіка Мінздароўя нічога не паведаміла пра распаўсюд каранавірусу, а толькі паабяцала «неадступна прытрымлівацца палітыкі поўнай інфармацыйнай адкрытасьці».

І перасьцерагло: «любая спроба парушэньня мэдычнай таямніцы ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах, роўна як і незаконны распаўсюд пэрсанальных зьвестак, неадкладна атрымае адпаведную прававую ацэнку і вінаватыя ў поўнай меры панясуць за гэта пэўную адказнасьць».

На наступны дзень, 7 сакавіка міністэрства зрабіла неадназначную заяву: першы пацыент з каранавірусам паправіўся. Пры тым «вылечаны» заставаўся ў лякарні, а выснову аб «ачуньваньні» зрабілі на падставе толькі аднаго тэсту, хоць самі ж паведамілі, што ў сьвеце інфікаваных новым каранавірусам выпісваюць як здаровых пасьля двух адмоўных тэстаў і мінімум праз 14 дзён пасьля пастаноўкі дыягназу.

Затым зноў дзень без усялякай афіцыйнай інфармацыі пра пашырэньне каранавірусу. У другой палове сакавіка было яшчэ восем дзён маўчаньня.

Агулам 14 дзён міністэрства або не паведамляла зусім нічога пра распаўсюд хваробы, або паведамляла так, што вылічыць агульную колькасьць выпадкаў было немагчыма.

24 (ці 62?) дзён з 62 — сумнеўная інфармацыя

І нават калі паведамляла, зьвесткі станавіліся ўсё больш загадкавыя. То агульная колькасьць выпадкаў не паведамлялася наўпрост, то колькасьць «вылечаных і выпісаных» памяншаецца (пры чым аказваецца, што 47 + 6 + 5 = 46), то ў лік «вылечаных і выпісаных» траплялі памерлыя, то ў лік «зарэгістраваных людзей з каранавіруснай інфэкцыяй» траплялі і тыя, у каго інфэкцыі ўжо няма, і памерлыя. Часам статыстыка міністэрства і аблвыканкамаў адрозьнівалася ў разы.

Найбольш дзіўная сытуацыя — з памерлымі. Першы раз пра сьмерць інфікаванага ў Беларусі стала вядома 31 сакавіка, і не ад Міністэрства здароўя, а ад сваякоў памерлага. У наступныя дні высьветлілася, што прынамсі двое інфікаваных памерлі да таго, а міністэрства пра іх не паведаміла. У той жа дзень Аляксандар Лукашэнка грэбліва выказаўся пра нябожчыка і заявіў, што эпідэмія ў Беларусі «на піку» і далей можа пайсьці ўніз.

На той дзень лекары ўжо ананімна расказвалі, што шмат каму «ў прычынах сьмерці каранавірус не напішуць» (і пасьля розныя лекары казалі, што лічаць статыстыку заніжанай).

І колькасьць сьмерцяў ад каранавірусу на душу насельніцтва ў Беларусі (каля 8,4 сьмерці на мільён жыхароў) анамальна нізкая — меншая толькі ў Баўгарыі, Латвіі, Расеі, Украіне і Славакіі. У астатніх большая ў некалькі разоў ці нават некалькі дзясяткаў разоў (у Бэльгіі — у 75 разоў), нават калі краіны ўводзілі жорсткія карантынныя захады ці траплялі ў сьпісы краінаў з найбольш разьвітай мэдыцынай.

Больш за тое, Мінздароўя заяўляла, што не залічвае да памерлых ад COVID-19 тых, у каго вірус «элімінавалі», а яны ўсё роўна памерлі. У сьвеце ж прынята лічыць прычынай сьмерці тое, без чаго чалавек застаўся б жывы — незразумела, ці так жа лічыць Міністэрства здароўя Беларусі.

Апошнія 5 дзён сумнеўна гучаць і заявы ведамства пра тое, што ўсе памерлыя былі «з шэрагам хранічных захворваньняў і каранавіруснай інфэкцыяй» — удава аднаго з памерлых 24 красавіка расказала, што ейны муж ня меў хранічных хваробаў.

0 дзён з 62 — статыстыка па раёнах краіны

І сумнеўныя паведамленьні пра колькасьць памерлых, і няпоўнае інфармаваньне пра колькасьць хворых (у апошнія дні яшчэ і адсутнасьць лічбаў пра пацыентаў у цяжкім стане), і вельмі дзіўная форма графіку распаўсюду вірусу ў параўнаньні зь іншымі краінамі, і заявы Аляксандра Лукашэнкі кшталту «ад вірусу ніхто не паміраў і не памрэ», і ананімныя заявы лекараў — можна доўга пералічваць, чаму цяжка верыць афіцыйнай статыстыцы пра каранавірус.

Ёсьць яшчэ адзін аспэкт статыстыкі, які не публікуецца ў Беларусі: распаўсюд вірусу па раёнах краіны (калі не лічыць першыя дні, калі каранавірус зафіксавалі толькі ў Менску і Віцебску). Нават статыстыку па абласьцях паведамляюць хіба раз на тыдзень. А што ў Докшыцах, наколькі ўсё кепска? Ужо распаўзлося адтуль па суседніх раёнах? Што ў Стоўпцах, Баранавічах? Ці яшчэ бясьпечна там аддаваць дзяцей у школы, ці час ужо закрываць прадпрыемствы, ці варта ўжо скінуцца мясцовай лякарні на апараты вэнтыляцыі лёгкіх?

Міністэрства аховы здароўя звычайна адказвае, што не публікуе статыстыкі па раёнах, бо «гэта выклікае нездаровы інтарэс». Міністар казаў, што «мы так дойдзем да таго, што нас папросяць паведамляць па вуліцах, дзе пражывае хворы чалавек».

Ды такога не баіцца большасьць краінаў сьвету. Напрыклад, Латвія, Літва, Польшча, Расея і Украіна. Або Эстонія, дзе ўсю магчымую статыстыку публікуюць і на дзяржаўнай эстонскай мове, і на расейскай (мове найбольш шматлікай нацыянальнай меншасьці), і на фактычна міжнароднай ангельскай мове. Пры тым няма падставаў меркаваць, што тыя ж эстонцы менш за беларусаў клапоцяцца пра сваю прыватнасьць, а эстонскія ўлады спрабуюць пасеяць «паніку сярод насельніцтва» ўсімі гэтымі лічбамі.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG