Сёньня маладыя ізраільцяне, выхадцы зь Беларусі, правялі акцыю "DA Памога!" каля амбасады РБ. Першапачаткова заяўлялася, што пэрформанс накіраваны супраць палітыкі кіраўніцтва Беларусі, якая прывяла да дэфолту і зьбядненьня насельніцтва.
Ва Ўкраіне распачынаецца кампанія “Ўкраінская музыка для Беларусі”, у межах якой украінскія музыкі засьпяваюць песьні на беларускай мове на пратэставую тэматыку.